Нерухомасць

Колькі год спатрэбіцца працаваць мінчуку з медыянным заробкам, каб купіць «двушку» ў панэльцы

Пра гэта піша ў сваім тэлеграм-канале эксперт Наталля Літоўская.

Звычайна грамадзян засмучаюць звесткі па сярэднім заробку, ён падаецца надта высокім. Да медыяннага прэтэнзій менш — гэта якраз і ёсць «сярэдзінка»: палова работнікаў атрымлівае больш за гэтую суму, другая — менш. Медыянны заробак Белстат вызначае 2 разы на год: у маі і лістападзе.

Апошні з агучаных медыянных — за лістапад мінулага года. Тады гэта было 2252,6 рубля да ўтрымання падаткаў. Адкідаем падаткі і працэнт ФСАН — атрымліваем 1937,2 рубля.

Розніца паміж сярэднім і медыянным заробкам у мінулым годзе складала 27,6%.

Калі прапорцыі не змяніліся, цяпер можна прыкінуць медыянны за сакавік. Сярэдні намінальны быў 3332, адымаем 27,6%, атрымліваем намінальны медыянны ў 2412 рублёў. Ці каля 2074 рублёў на рукі.

Уласна, паводле апытанняў такі заробак у Мінску — самы «часта сустракаемы».

Давайце прыкінем, колькі за яго можна купіць «сярэднестатыстычных» квадратных метраў. У рублях «сярэднестатыстычны» цяпер — крыху вышэй за 5000.

Атрымліваецца, на медыянны заробак на рукі можна купіць каля 0,4 квадратнага метра.

Каб займець у Мінску 53-метровую «двушку» ў панэльцы з 80-х, трэба збіраць, не есці і не піць, 11 гадоў.

А як жа крэдыты?

Калі спытацца ў калькулятара Беларусбанка, які крэдыт ён выдасць нашаму ўмоўнаму грамадзяніну з медыяннай зарплатай на кватэру па «Іпатэка Экспрэс»?

Вось разлік. 53 635 рублёў і 80 капеек.

Лагічнае пытанне: хто купляе кватэры на другасным рынку ў Мінску?

У лістападзе 2024 года заробак больш за 5 тыс. рублёў у месяц атрымлівалі 8,4% працуючых мінчан. Цяпер, напэўна, гэты працэнт яшчэ крыху падрос.

То-бок у Мінску пад сто тысяч чалавек здольныя або хутка назапасіць на кватэру, або назапасіць плюс узяць крэдыт.

Зразумела, што большасці гэта не трэба, пытанне з жыллём даўно закрыта, але ўсё ж — людзі з грашыма ў сталіцы ёсць.

Ёсць добра зарабляючыя грамадзяне і ў рэгіёнах — яны могуць праспансаваць сабе пераезд або набыць кватэру дзецям.

Але самая вялікая катэгорыя пакупнікоў (і тут нічога не мяняецца гадамі) — гэта людзі, якім ёсць што прадаць (спадчына, у рэгіёне ў тым ліку), плюс ёсць назапашванні або магчымасць дакрэдытавацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць