Эканоміка

Украіна ўвяла санкцыі супраць светлагорскага «Хімвалакна»

18 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў два ўказы аб увядзенні нацыянальных санкцый, раней зацверджаных Радай нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. У новым санкцыйным спісе пераважна расійскія фізічныя і юрыдычныя асобы, але трапіла туды і адно беларускае прадпрыемства.

Згодна з адным з указаў, санкцыі ўводзяцца супраць беларускага ААТ «Светлагорск-Хімвалакно». Абмежаванні прадугледжваюць замарожванне актываў, забарону на гандлёвыя аперацыі, прыпыненне ліцэнзій, забарону на ўдзел у дзяржаўных закупках і г. д.

«Светлагорск-Хімвалакно» яшчэ ў верасні 2022 года трапіла пад амерыканскія санкцыі, паколькі, на думку Міністэрства фінансаў ЗША, яно «забяспечвае крытычна важны матэрыял для абароннай прамысловасці Расіі».

Акрамя таго, пад санкцыі трапілі 56 расійскіх юрыдычных асоб і тры кітайскія кампаніі. Таксама пад санкцыі трапілі 39 грамадзян Расіі, перадусім вядомыя дзеячы культуры. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення10

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»5

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

Расійскае МЗС: Мы наблізіліся да дамоўленасці аб Украіне

Камандзір на мянушку «Юра Унітаз». Расійскія беспілотныя войскі можа ўзначаліць былы гандляр сантэхнікай6

Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка3

Вельмі дзіўнае ДТЗ — Volkswagen трыма коламі павіс у паветры4

У Лунінецкім раёне 68‑гадовы кіроўца аўтобуса збіў маладога мужчыну1

«Будзеце жыць у гасцініцы, колькі спатрэбіцца». Мэр Гомеля сустрэўся з жыхарамі пашкоджанага выбухам дома5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення10

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць