Спорт44

Літва будзе дамагацца нядопуску зборнай Беларусі да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы па футзале

«Тое, што мы не будзем з імі гуляць, і іх не будзе тут, у Літве, — і так відавочна. Мая пазіцыя ў гэтым выпадку будзе жорсткай», — заявіў прэзідэнт Літоўскай федэрацыі футбола (ЛФФ) Эдгарас Станкявічус.

Паводле яго слоў, супольная пазіцыя Літвы, Латвіі і Украіны будзе абнародаваная ў найбліжэйшы час.

Па словах Э. Станкявічуса, калі Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) усё ж такі дапусціць Беларусь да ўдзелу ў чэмпіянаце, то рашэнне будзе прымаць ужо непасрэдна ЛФФ.

Раней пра магчымы нядопуск беларусаў заявілі і ў Латвійскай федэрацыі футбола.

Літва разам з Латвіяй у студзені-лютым 2026 года арганізуе чэмпіянат Еўропы па футзале. Матчы пройдуць у Каўнасе і Рызе. Лёсаванне групаў і дзе павінна гуляць кожная зборная, стане вядома ў кастрычніку.

Зборная Беларусі ўпершыню за 16 гадоў прабілася на кантынентальнае першынство. Але ці паедзе яна ў Каўнас ці Рыгу, не зразумела.

Каментары4

  • Беларус
    18.04.2025
    "Зборнай Беларусі" можна і не забараняць удзел, бо яе не існуе пакуль. Гаворка мусіць ісьці аб забароне удзелу зборнай рэжыму лукашэнкі. Ды ўсіх астатніх лукашысцкіх структур і праэктаў. Але гэтую розьніцу бліжэйшым часам наўрадці зразумеюць нашыя літоўскія і латышскія суседзі, і працягнуць баніць усё беларускае. Але гэта ў значнай ступені дзякуючы таму, што самі беларусы ва ўласных выданьнях дагэтуль не бачаць гэтай розьніцы ды працягваюць блытаюць акупанта з акупаванай ім краінай.
  • Ната
    18.04.2025
    Дурное дело не хитрое.
  • Žvir
    19.04.2025
    Prydurki. Chacia b jašče sami razumieli za što. U mianie nie zastajecca njakaj pavahi da takich dziejačoŭ-ciemrašalaŭ.

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?7

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

Памёр Аляксей Смалякоў5

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

У Магілёве са свайго месца знікла чэхаўская «Дама з сабачкам». Што з ёй будзе1

Лукашэнку падарылі першы беларускі аўтамат18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы22

10 чалавек загінулі ў выніку ракетнага ўдару ў Харкаўскай вобласці

Былога механізатара з Магілёўшчыны асудзілі за палітыку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?7

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць