Свет

Башар Асад перад сваім звяржэннем вывез з Сірыі не менш за $500 тысяч і сакрэтныя дакументы

Для перавозкі грошай, а таксама ноўтбукаў і хард-дыскаў з сакрэтнай інфармацыяй Асад выкарыстаў прыватны самалёт, высветліла агенцтва Reuters, апытаўшы больш за дзясятак крыніц.

Башар Асад. Фота: SANA FILE via AP

Аперацыяй кіраваў Ясар Ібрагім, галоўны эканамічны саветнік былога прэзідэнта. Ён арандаваў прыватны самалёт Embraer Legacy 600 і арганізаваў перавозку ў ААЭ каштоўнай маёмасці Асада (уключаючы карціны і скульптуры), ягоных сваякоў і памочнікаў.

Як піша агенцтва, Embraer Legacy 600 здзейсніў чатыры рэйсы з Сірыі ў ААЭ за 48 гадзін да падзення рэжыму. Апошні рэйс вылецеў 8 снежня з расійскай вайсковай авіябазы Хмеймім недалёка ад горада Латакія. Раней паведамлялася, што Башар Асад уцёк у Расію ў той жа дзень з той жа базы.

Паводле даных Reuters, на жорсткіх дысках утрымлівалася ключавая інфармацыя пра складаную сетку кампаній, што ахоплівае тэлекамунікацыі, банкаўскую справу, нерухомасць, энергетыку і іншыя сферы, якія ляжаць у аснове багацця Асада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць