Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме
На польска-беларускай мяжы адбылося чарговае абвастрэнне сітуацыі: група мігрантаў напала на польскі памежны патруль, кідаючы ў яго камяні і пашкодзіўшы службовы аўтамабіль. Інцыдэнт адбыўся ў раёне населенага пункта Мельнік.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэка Дабжыньскага, сярод нападаючых быў заўважаны чалавек у форме беларускіх службаў. Ён таксама кідаў камяні ў бок польскіх памежнікаў.
Granica niedaleko Mielnika. Kilkadziesiąt osób próbuje pokonać zabezpieczenie usiłując nielegalnie wedrzeć się do Polski. Gdy pojawia się patrol @Straz_Graniczna napastnicy zaczynają rzucać kamieniami w nadjeżdżające auto. W grupie agresorów kamera rejestruje umundurowanego… pic.twitter.com/lXmqnsWKr2
«Мяжа ў раёне Мельніка. Дзясяткі людзей спрабуюць прарвацца праз ахову, спрабуючы нелегальна трапіць у Польшчу. Калі з'яўляецца памежны патруль, нападнікі пачынаюць кідаць камяні ў аўтамабіль. У групе агрэсараў камера фіксуе супрацоўніка беларускай службы ў форме, які таксама атакуе камянямі нашых супрацоўнікаў у форме. Дзякуючы хуткай і эфектыўнай рэакцыі памежнікаў і салдат, нікому не ўдалося пракрасціся ў нашу краіну. Польская мяжа закрытая. Пераход праз яе немагчымы», — напісаў ён і апублікаваў відэа.
Польскія ўлады адзначаюць, што напружанне на мяжы з Беларуссю расце ўжо некалькі дзён. Памежнікі фіксуюць усё больш спробаў перасячэння мяжы, а паводзіны мігрантаў становяцца больш агрэсіўнымі.
У сувязі з пагаршэннем сітуацыі Польшча разглядае магчымасць узмацнення аховы мяжы і прыцягнення дадатковых сіл для патрулявання.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары