Вальфовіч расказаў пра мілітарызацыю «на заходнім тэатры ваенных дзеянняў»
Сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля пасяджэння гэтага органа 3 красавіка расказаў пра міжнародную сітуацыю, якая, з ягонага пункту гледжання, складваецца сёння вакол Беларусі «на сумежнай тэрыторыі, паблізу нашых межаў на заходнім напрамку».

Вальфовіч называе сумежжа Беларусі з краінамі НАТА «заходнім тэатрам ваенных дзеянняў» і наракае, што «нашы найбліжэйшыя суседзі (палякі, прыбалты) мілітарызуюцца, узмацняюць агрэсіўную рыторыку».
«Літаральна нядаўна атрымана інфармацыя пра тое, што ў раёне Сувалкскага калідора палякі разгортваюць новыя аператыўныя часткі, выведвальныя батальёны, сцягваюць туды тэхніку. Спрабуюць абараніцца ад уяўнай пагрозы з усходу».
Вальфовіч лічыць, што гэта выглядае смешна:
«таму што ўзброеныя сілы Беларусі, вайсковая арганізацыя дзяржавы не робіць стаўку на павелічэнне вайсковых бюджэтаў, павелічэнне колькасці вучэнняў».
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары
гэтага выкапня ?!
Вольф - аднакашнік Сахашчыка .