Грамадства88

Студэнтам БДУ арганізавалі сустрэчу з расійскім «баронам смерці»

Расіянін Віктар Бут, якога ў ЗША прыгаварылі да 25 год пазбаўлення волі за змову аб продажы зброі леварадыкальнай калумбійскай групоўцы, правёў для студэнтаў лекцыю «Геапалітычныя выклікі і агульная гістарычная праўда».

Віктар Бут. Фота: СТВ

«Барона смерці», як яшчэ называюць Бута, вызвалілі з амерыканскай турмы, дзе ён правёў 15 гадоў, у снежні 2022 года — тады Расія абмяняла яго на баскетбалістку Брытні Грайнер, асуджаную за кантрабанду наркотыкаў.

Былы зняволены аднавіў свой бізнес па продажы зброі і ў 2023 годзе стаў дэпутатам Заканадаўчага сходу Ульянаўскай вобласці Расіі.

Цяпер ён сустрэўся са студэнтамі БДУ на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. З імі ён паразмаўляў пра геапалітыку і «так званую дэмакратыю ў ЗША».

Студэнты і адміністрацыя БДУ на сустрэчы з Віктарам Бутам. Фота: БДУ

Каментары8

  • Андрусь
    31.03.2025
    Яскравы прыклад дэградацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі
  • Бутафория
    01.04.2025
    Сказ о том, как черный Джим угощал белого ВикторА шоколадной конфетой.
  • бут ў галівудзе знаходзіцца каля дракулы, гітлера , садама , сталіна і г.д.
    01.04.2025
    Злобный вожык, трэба падзякаваць за гэта іх расейскамоўных бацькоў , яны нават не ведаюць што бут ў галівудзе знаходзіцца каля дракулы, гітлера , садама , сталіна і г.д.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць