Грамадства11

Экс-рэдактарцы «Новага часу» Аксане Колб збіраюцца завочна замяніць пакаранне з «хіміі» на больш строгае

Былая рэдактарка «Новага Часу» атрымала позву ў суд Валожынскага раёна. 19 сакавіка яе выклікаюць «у якасці асуджанай» па прадстаўленні мясцовага РАУС «аб замене прызначанага пакарання больш строгім». Аксане Колб у 2022 годзе прызначылі 2,5 гады хіміі, пасля прысуду яна аказалася часова вольнай і пакінула Беларусь, нагадвае «Новы час».

«Позва на 19 сакавіка — гэта працяг яшчэ той справы 2022 года, — кажа Аксана Колб у каментары БАЖ. — Мяркую, што гэта не ініцыятыва валожынскіх органаў, хутчэй за ўсё, ім спусцілі зверху. Яны ж яшчэ ўвосень 2022 года ведалі, што я з’ехала з краіны. Бо прасілі даслаць ім паперку, якая пацвярджае, што я знаходжуся ў Польшчы і не трэба мяне ў Беларусі шукаць. Просьба ад міліцыі з’явілася пасля таго, калі я не прыйшла стаць на ўлік. 19 сакавіка, я так разумею, суд за «парушэнні» заменіць мае два з паловай гады «хіміі» на калонію».

Як паведаміла Аксана Колб, напрыканцы 2024 года на яе завялі яшчэ адну крымінальную справу.

Журналістка кажа, што не ведае падрабязнасцяў пра новы крымінальны пераслед на радзіме: «Мяне шукалі ў снежні 2024-га — пыталіся па адрасе маёй рэгістрацыі, ці не з’явілася я раптам. Справа заведзеная Следчым камітэтам у Брэсце нібыта «за дыскрэдытацыю» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Дакладнай інфармацыі наконт матываў адкрыцця гэтай справы, артыкулаў, сутнасці абвінавачанняў у мяне няма. Хоць тым, хто мяне шукаў, далі мой польскі кантакт — хацелі б, то звязаліся б».

На думку Аксаны Колб, пасля таго, як улады прымуць меркаваныя папраўкі да Крымінальнага кодэкса, якія дазволяць завочныя суды па дадатковых артыкулах, то будзе і завочны працэс. «Пакуль што шукаюць. У міждзяржаўнай базе вышуку я ўжо год як значуся. Неяк на адрас юрасобы, якая выдавала «Новы Час», даслалі просьбу скласці характарыстыку на мяне — са спісам спагнанняў, заахвочванняў і ўвогуле з расповедам пра маю асобу. Была ў мяне, канешне, спакуса напісаць самой на сябе характарыстыку, але ўстрымалася ад марнавання часу», — распавяла Аксана Колб.

На пасадзе галоўнай рэдактаркі незалежнай агульнанацыянальнай газеты «Новы Час» Аксана Колб прапрацавала больш за восем гадоў. Была другім кіраўніком выдання пасля заснавальніка газеты Аляксея Караля.

Каментары1

  • Бастард
    18.03.2025
    Нараджальнасць у краіне беспрэцэдэнтна нізкая. А яшчэ лепшыя людзі бягуць праз гэтых шакалаў у пагонах. За 30+ гадоў калгасны ўзурпатар канчаткова знішчыць краіну.

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску11

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Удава Мілінкевіча: «Аляксандр абавязкова вернецца на радзіму, дадому. Надыдзе час»3

Бацька пакінуў 7‑гадовага сына аднаго на найвышэйшай гары Японіі, а сам працягнуў узыходжанне1

Не трэба ўспрымаць паступовасць як слабасць. Гэта адзіны рэальны шанец для Беларусі23

Усходнееўрапейскія краіны гатовыя самі ўтрымліваць у сябе амерыканскія войскі, абы толькі Трамп іх не выводзіў6

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

Украіна ўдарыла па нафтавай інфраструктуры ў Ейску1

Дарожную разметку ў Мінску ўсё часцей наносяць пластыкам4

Беларуска з'ездзіла ў Непал на тры тыдні за $1280. Як там было?3

У Лідскім замку пачалі праводзіць незвычайныя экскурсіі на досвітку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску11

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць