Вайна88

Штосьці ўзарвалася над Гомелем. Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі

У розных каналах з'яўляюцца прынагодныя відэа, а ў сацсетках людзі дзеляцца ўражаннямі.

Скрыншот з відэа

«Чуў выбух, бачыў аскепкі згарэлыя падалі, жыву ў раёне дач Ільіча».

«Яны ляцелі каля млынкамбіната. Я тут жыву, вокны на яго выходзяць», — пішуць людзі ў сацсетках.

Выданне «Флагшток» падсумавала ўсю інфармацыю, наяўную па стане на 01:30:

«Каля 00:32 над Гомелем адбылося падзенне лятальнага аб'екта. Падзенне па часе супала з масіраванай паветранай атакай Расіі тэрыторыі Украіны. Пад ударам у тым ліку суседняя Чарнігаўская вобласць.

Пра падзенне абломкаў на зямлю паведамілі жыхары цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частак Гомеля. З-за выбуху ў паветры шум выбуху чутны быў ва ўсім горадзе і ў прыгарадах.

У Гомелі з-за выбухной хвалі спрацавалі сігналізацыі аўтамабіляў, гараджане адчулі вібрацыю сцен дамоў. На вуліцы адчуваўся пах гару».

@nashaniva Штосьці ўзарвалася над Гомелем Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі. #Гомель #гомельсегодня #гомельновости #мова #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Interstellar - Saymon Cleiton & jhonatan Rodrigues

У праўладных каналах на інфармацыю пра тое, што робіцца ў гомельскім небе, рэагуюць спецыфічна:

«Першакрыніцай гэтага відэа з'яўляецца ўкраінскі Telegram-канал, таму для пацвярджэння або абвяржэння гэтай інфармацыі неабходныя каментары афіцыйных крыніц».

Пры гэтым, як і заўсёды ў падобных выпадках, афіцыйныя крыніцы маўчаць.

Каментары8

  • Суддзя Незямны
    13.02.2025
    Гэта прадстаўнікі галактычнай феміды прыляцелі пакараць лукашэнкаўскую банду за злачынствы супраць чалавечаства. Шкада толькі, што да Драздоў не далятаюць.
  • Агра-апрычніна
    13.02.2025
    Раніцай псіны ў пагонах будуць бегаць па дачах Ілліча і лавіць рандомных людзей, якія і без таго пакутуюць ад жыцця пад расейскімі дронамі. Добра, што хоць дылетант матолька перастаў людзей "паліць", і без яго хапае пагроз.
  • Ой, нічэво страшнага, а бы ня была а ўжо вайна
    13.02.2025
    У 1986 годзіку помніцца Чарнобыль шаптануў, і народец нічэво: і першага мая ўстрэціў (праўда пра трэцяе забыў) і потым дажэ празнаваў пабеду над розумам дзявятага. Так скокі б Шахерызады ні ляталі, паранджу бабця Ганна точна гавару ні адзенець. Каротчэ хай лётаюць, токі каб трохі там бліжэй не да Гомелю, там хто па бэйсіку хай падправіць праграмку, а па-просту ў Дразды.

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць