Грамадства44

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік

Уначы 8 студзеня жыхары паўднёвых ускраін Гомеля чулі моцны выбух. Флагшток сабраў даступныя звесткі.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны Украіны

Выбух быў добра чутны ў Навабеліцкім раёне Гомеля і прыгарадным пасёлку Чонкі каля 2 гадзін ночы. Адна з крыніц адзначыла серыю выбухаў, дзве іншыя назвалі выбух адзіночным. Паводле сведчанняў двух назіральнікаў, крыніца гуку знаходзілася на поўдні ад Гомеля. Агнявых успышак і слядоў гарэння з жылой забудовы зафіксаваць не ўдалося.

«Бабах моцны быў з боку лесу на поўдні ад Гомеля. Абышла вакол і паглядзела, ці не прыляцеў зноў шахед у Беліцу. Муж таксама чуў выбух. Але ўспышак не было ні ў Беліцы, ні ў горадзе. Думала, у Зябраўку прыляцела», — падзялілася ўражаннямі чытачка Флагштока.

Магчымае тлумачэнне выбуху

Аб тым, што выбух мог быць звязаны з падзеннем ударнага беспілотніка, сведчыць паведамленне ўкраінскага маніторынгавага канала, звязанага са службай ППА Украіны, «Ринда моніторить». Уначы 8 студзеня ў 1:43 па мінскім часе канал паведаміў пра перасячэнне беларускай мяжы ўдарным БПЛА. Беспілотнік рухаўся ўздоўж мяжы Расіі і Украіны і пранік у паветраную прастору Беларусі праз расійскую мяжу ў 1:43 (у паведамленні ўказаны час па кіеўскім часе) і накіраваўся ў бок пасёлка Кругавец-Калініна.

У каментары Флагштоку спецыяліст маніторынгавага канала паведаміў, што ўкраінскімі сродкамі кантролю паветранай прасторы было зафіксавана, як БПЛА перасек мяжу ў раёне «Трох сясцёр» і даляцеў да Церахаўкі, пасля чаго яго сігнал быў згублены.

З улікам таго, што хуткасць палёту найбольш распаўсюджанага ўдарнага БПЛА Shahed-136 складае 140—180 км/г, беспілотнік мог дасягнуць паўднёвых ускраін Гомеля і па нейкіх прычынах упасці, пасля чаго здэтанаваў.

Каментары4

  • Гомель
    11.01.2025
    Опять Россия бомбит нашу страну своими шахедами. Через две недели выборы. А российские дроны могут и на участки упасть.
  • Спадар
    11.01.2025
    Гомель, Якія "выбары" --- такая і "страна"!
  • llkh
    12.01.2025
    примерно около 16 00 над окраиной минска западной что то похожее пролетело... ТОЧНО НЕ смолет....

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць