Свет77

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»

Раніцай 5 лютага ў Санкт-Пецярбургу трагічна загінуў 59-гадовы ўральскі бард Вадзім Стройкін, паведамляе мясцовае выданне «Фонтанка». Ён выкінуўся з 10-га паверха ў той час, калі ў кватэры, у якой мужчына жыў, праводзілі ператрус.

Паводле інфармацыі «Фонтанки», на дзясяты паверх дома на вуліцы Парфёнаўскай сілавікі прыйшлі па справе справы аб удзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 2 арт. 205.5 КК). Увогуле гэта справа была заведзеная яшчэ год таму ў дачыненні да іншых людзей, але і да Вадзіма Стройкіна таксама ўзніклі пытанні адносна нібыта зробленых ім данатаў на Узброеныя сілы Украіны.

У кватэру Стройкіна прыйшлі шасцёра сілавікоў з двума панятымі, але ператрус скончыўся нечакана. Падчас яго музыка адпрасіўся на кухню, каб выпіць вады, і пасля гэтага жывым яго не бачылі. Затое пад сцяной 17-павярховіка, у якім ён жыў, знайшлі мёртвае цела. 

Каментары7

  • R.I.P.
    07.02.2025
    Светлая памяць
  • Жывёлы ў пагонах
    07.02.2025
    Годны расеец. У адрозненне ад тых, хто да яго ўваліўся.
  • Музыкант
    08.02.2025
    Нечего музицировать

Цяпер чытаюць

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць