Вайна77

Мірны план Трампа не прадставяць на наступным тыдні

Мірны план Трампа не будзе прадстаўлены на наступным тыдні, заявіў яго спецпрадстаўнік па Украіне Кіт Келаг.

Ён сказаў, што толькі сам Трамп можна прадставіць план.

Дэталі гэтага мірнага плана Келаг раней выклаў у сваім артыкуле для America First Policy Institute у красавіку. На першым этапе ўрэгулявання мяркуецца замарозка лініі фронту, спыненне агню і ўвядзенне дэмілітарызаванай зоны. Пасля чаго бакі сядуць за стол перамоваў, а Расія атрымае абмежаванае змякчэнне санкцый. Поўнае зняцце магчыма толькі пасля падпісання мірнага пагаднення, якое задаволіць Украіну.

Украіну не будуць прасіць адмовіцца ад акупаваных тэрыторый, але спатрэбіцца яе згода на тое, што яна будзе дамагацца вяртання страчаных зямель «выключна дыпламатычным шляхам». Пры гэтым Келаг лічыць, што такі дыпламатычны прарыў, верагодна, адбудзецца не раней, чым Уладзімір Пуцін пакіне сваю пасаду.

Акрамя таго, Келаг прапануе Украіне на нявызначаны тэрмін адмовіцца ад уступлення ў НАТА ў абмен на «мірнае пагадненне з гарантыямі бяспекі». ЗША павінны забяспечыць Украіне магчымасць «весці перамовы з пазіцыі сілы» і адначасова данесці да Расіі інфармацыю пра наступствы невыканання ёю будучых умоў мірнай дамовы, гаворыцца ў дакуменце.

Каментары7

  • Андрусь
    06.02.2025
    А выдача міжнародным трыбуналам ваенных злачынцаў у тым плане Трампа ёсць? Ці развязванне найвялікшай вайны ў Еўропе з часоў Другой сусветнай застанецца беспакараным?
  • Хто б сумняваўся
    06.02.2025
    Гы-гы. Я ж казаў, што ў чубатага балабола дагэтуль няма ніякага плана.
  • Влад
    06.02.2025
    План простой как грабли - нефиг тратить сотни миллиардов на Украину.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць