Грамадства55

«Як Польшча некалі прайшла шлях да волі, гэтак і беларусы зробяць тое ж самае». Ціханоўская выступіла на Форуме Касцюшкі

Беларуская дэмакратычная лідарка знаходзіцца ў Гданьску з працоўным візітам.

Фота: ОСЦ

Праграма мерапрыемстваў пачалася ўскладаннем кветак да помніка суднавым рабочым горада, якія загінулі падчас трагічных падзеяў снежня 1970 года, паведамляе яе прэс-служба.

У выступе, які адкрываў івэнт, Святлана Ціханоўская падкрэсліла: ідэалы, за якія змагаўся Касцюшка — свабода, роўнасць і народны суверэнітэт — актуальныя і сёння. Яна адзначыла, што незалежнасць і дэмакратыя патрабуюць не толькі ўнутранай стойкасці, але і міжнароднай падтрымкі: 

«Як Польшча некалі прайшла свой шлях да волі, гэтак і беларусы зробяць тое ж самае. Гэты шлях можа быць доўгім, але гэта адзіны шлях, які трэба прайсці. Гэта адзіны спосаб забяспечыць нашае выжыванне і росквіт».

Святлана Ціханоўская зазначыла, што форумам у Гданьску аддаецца павага агульным змагарам за свабоду, такім як Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, — «людзям, у якіх, магчыма, было мала шанцаў на перамогу, але якія ўсё роўна вырашылі змагацца за справядлівасць».

«Мы аддаём даніну павагі ўсім беларускім журналістам, актывістам, мастакам, якія, нягледзячы на рэпрэсіі, нягледзячы на русіфікацыю, працягваюць тварыць, наводзіць масты, распаўсюджваць праўду і супрацьстаяць «рускаму свету». І я прашу нашых міжнародных сяброў, прысутных у гэтай зале, падтрымаць іх крытычна важную працу, асабліва цяпер, калі амерыканская дапамога была прыпыненая. Мы аддаём даніну павагі нашым палітычным зняволеным, уключаючы Анджэя Пачобута, Ігара Лосіка, Кацярыну Андрэеву або Марыю Калеснікаву, і тысячам іншых, якія знаходзяцца за кратамі. Яны не былі зламаныя, і мы таксама. Давайце не спыняць барацьбу за іх вызваленне», — сказала Святлана Ціханоўская.

Яна таксама згадала Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне.

«Для мяне вялікі гонар бачыць сярод нас віцэ-міністра Аляксандра Мішчанку. Паважаны віцэ-міністр, беларускі народ падтрымлівае Украіну гэтак жа, як вы стаіце на перадавой за ўсіх нас. Мы таксама аддаём належнае ўсім смелым палітыкам, якія не баяцца выступіць супраць тыраніі. Напрыклад, прысутнаму тут міністру Кястуцісу Будрысу — нашаму літоўскаму сябру і саюзніку. Літва не толькі прыняла тысячы беларусаў, але і распачала справу супраць рэжыму ў Міжнародным крымінальным судзе. І мы заклікаем усе краіны падтрымаць гэтыя намаганні. Мы не павінны паддавацца шантажу дыктатараў. І мы ніколі не павінны здраджваць нашым каштоўнасцям», — дадала яна.

Каментары5

  • Імя
    04.02.2025
    Не зробяць. У Польшчы нацыя была, а ў Беларусі толькі пятая частка адносна нармальныя, то-бок, прынамсі, нацыянальна арыентаваныя.
  • дело не в национальности
    04.02.2025
    Імя, в польше оппозиция и нко не сидела на грантах, поэтому там процесс шел естественно и эффективно
  • Мх
    04.02.2025
    Перад Польшчай 1970-х не стаяла пытанне нацыянальна-культурнага адраджэння, не стаяла пытанне на якой мове размаўдяць: па польску ці па расейску. Так што параўноўваць сучасную Беларусь і Польшчу тых часоў "на шляху да дэмакратыі" ёсць у вышэйшай ступені некарэктнай справай. Беларусы па сваёй сутнасці і без усякага Захаду ці Ўсходу даўно ёсць дэмакратычным народам. Пытанне толькі ў нацыянальным адраджэнні Беларусі, супраць якога якраз усе: і Заходняя Еўропа, і Польшча, і Ліетува, і Расея, бо гэта будзе замінаць ім "дзела муціць".

Цяпер чытаюць

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра санкцыі супраць Расіі: Трамп ведае правільны час і месца для іх увядзення4

ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей

Трамп перад самітам НАТА: Зяленскі — добры хлопец3

Каверын: Я думаю, Ціханоўскі заплакаў таму, што цудоўна разумее: пяць гадоў пекла былі дарэмныя65

«Яшчэ дзень і збіраў бы манаткі». Звольнілі ў Нідэрландах — на пошук працы 2,5 месяцы. Гісторыя аднаго дэдлайна4

Беларус, які жорстка збіў малога хлопчыка ў «Шарамеццева», перад нападам ужыў гашыш і выпіў тры пляшкі віскі7

Зяленскі ўпершыню з’явіўся на саміце NATO ў касцюме — але не ў класічным16

З'явіўся рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету. На якім месцы Мінск?10

Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць