Гісторыя55

Рэдкі старажытны дакумент раскрывае, як Рымская імперыя судзіла апанентаў улады пад выглядам пераследу за карупцыю

Здабыты ў Іўдзейскай пустыні дакумент уяўляе сабой вельмі доўгі папірус з пракурорскімі запісамі аб эканамічнай судовай справе супраць двух грамадзян Старажытнага Рыма, якая распачалася летам 132 года нашай эры напярэдадні вялікага паўстання супраць імперыі. Як адзначаюць даследчыкі, гэта найбольш дакументальна зафіксаваны рымскі судовы працэс у Іўдзеі, калі не ўлічваць суд над Ісусам».

Старажытнарымская статуя на фоне лацінскай абрэвіятуры SPQR (Senatus Populus Quiritium Romanus), што перакладаецца як «Сенат і грамадзяне Рыма». Фота: Vecteezy / Wikimedia Commons

Даследчыкі з Аўстрыі і Ізраіля пераклалі найдаўжэйшы з калі-небудзь знойдзеных у Іўдзейскай пустыні грэцкіх папірусаў, піша навуковы часопіс Live Science са спасылкай на Аўстрыйскую акадэмію навук і Яўрэйскі ўніверсітэт у Ерусаліме.

Артэфакт уключае больш за 133 радкі тэксту і дае ўнікальнае ўяўленне пра судовы працэс з удзелам старажытнарымскіх пракурораў на пачатку II стагоддзя нашай эры, які тычыўся падатковага махлярства і карупцыі з палітычным падтэкстам у перыяд асаблівай напружанасці ў рымскай правінцыі Іўдзея.

Галоўнымі фігурантамі былі два мужчыны — Саулас і Гадаліяс, абодва афіцыйна абвінавачваліся ў эканамічных злачынствах. Сауласа, паводле дакумента, абвінавацілі ў «падробцы дакументаў, арганізацыі фіктыўнага продажу рабоў і іх вызвалення без выплаты падаткаў».

А яго саўдзельнік Гадаліяс, як адзначаюць пракуроры, быў сынам натарыуса, «вядомага сваёй схільнасцю да гвалту, падробкі грошай, вымаганняў і падбухторвання да мяцяжу». З-за гэтага Гадаліяс таксама трапіў пад падазрэнні рымскіх уладаў і абвінавачваўся «ў падробцы дакументаў і грошай». Пры гэтым пракуроры пісалі, што Гадаліяса можна «танна перакупіць», хоць той «неаднаразова парушаў закон», пазбягаючы адказнасці дзякуючы сувязям сям'і і карумпаванасці мясцовых уладаў.

Так выглядае папірус з нататкамі пракурораў Рымскай імперыі

Усе вышэйпералічаныя абвінавачванні ў эканамічных злачынствах, паводле старажытнарымскіх законаў, прыводзілі альбо да катаргі, альбо да смяротнага пакарання, падкрэсліваюць даследчыкі. Аднак канчатак гэтай гісторыі так і не быў нідзе апісаны, бо апошняе судовае пасяджэнне, як вынікае з пракурорскіх запісаў, адбылося за дзень да пачатку буйнога паўстання яўрэяў па ўсёй Іўдзеі супраць рымскай улады, якое пачалося летам 132 года нашай эры і скончылася правалам праз чатыры гады.

Але цікава іншае. У апісанні апошняга пасяджэння над двума мужчынамі быў зроблены намёк, што іх дзейнасць па вызваленні рабоў магла быць часткай падрыхтоўкі да магчымага яўрэйскага паўстання. Гэты намёк з-за адсутнасці некаторых фрагментаў папірусу не атрымлівае далейшага раскрыцця і пацверджання, але, як мяркуюць навукоўцы, гэта магло стаць прычынай вядзення судовага працэсу выключна ў эканамічнай плоскасці, каб не дадаваць моцы пратэсным настроям у Іудзеі.

На думку даследчыкаў, падстаўляць сябе на пераслед з боку рымскіх уладаў за нелегальны продаж і вызваленне рабоў у той нестабільны час і ў такім нестабільным месцы — занадта непрыбытковая і не вартая рызыкі дзейнасць, калі б гаворка ішла пра сапраўдных карупцыянераў і махляроў са шчырай прагай нажывы.

Каментары5

  • Жвір
    31.01.2025
    Ужо неаднойчы даводзілася чытаць, што ў юдзейскай пустцы знайшлі тое й тое, кожны раз у пустцы. А чаму такія дакуманты апынуліся ў пустэльні, хто іх туды зьвёз, і як яны захаваліся ва ўмовах пустэльні ? Нейкія пладавітыя пустэльні ў юдзеяў, на старажытныя знаходкі, і пячоры яшчэ таксама... Падазрона...
  • Гы
    31.01.2025
    Аказваецца ў Беларусі рэжым рымскіх законаў :)
  • Бред
    01.02.2025
    "Як адзначаюць даследчыкі, гэта найбольш дакументальна зафіксаваны рымскі судовы працэс у Іўдзеі, калі не ўлічваць суд над Ісусам».

    Пять слов после последней запятой показывают,что текст писал бредящий христианин.

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце5

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць