Свет77

У Расіі заклікалі расследаваць дуэль Лермантава

У сацсетках жартуюць, што знойдуць украінскі след.

Дэпутат Дзярждумы, народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў папрасіў Следчы камітэт расследаваць смерць паэта Міхаіла Лермантава, які загінуў на дуэлі ў 1841 годзе, піша Радыё Свабода.

Дэпутат лічыць, што следства пасля дуэлі было праведзена нядобрасумленна: напрыклад, ён піша, што куля трапіла ў цела «па неверагоднай для роўнай паверхні траекторыі — знізу ўверх, пад вуглом амаль у 40 градусаў». «Пераканаўча прашу вас аб правядзенні сучаснага, сумленнага, непрадузятага расследавання з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, наяўных у распараджэнні Следчага камітэта Расіі», — гаворыцца ў яго звароце.

У сацсетках над ініцыятывай Бурляева аднадушна пацяшаюцца і памяркоўныя, і патрыятычныя, і ліберальныя аўтары. Многія спрабуюць уявіць сабе, як магло б выглядаць такое «расследаванне», і прапануюць Следчаму камітэту іншыя востра актуальныя справы.

«Абсурдныя гісторыі ад дэпутатаў дапоўніліся прапановай расследаваць гібель Міхаіла Лермантава. Ну, гэта значыць, усё па-даросламу: адкрыць крымінальную справу, правесці следча-аператыўныя мерапрыемствы, экспертызы і ўсе справы. Выключна таму, што дэпутату здалося нешта незразумелым і дзіўным у афіцыйнай версіі гібелі. Не пад тым вуглом куля трапіла.

Верагодна, снайпер спецназа ГУР сядзеў непадалёк і пазбавіў Расію яе здабытку.

Добра быць дэпутатам у Расіі. Карысці ад цябе прыкладна нуль, сумна, вось ты і фантануеш рознага роду прапановамі. Заробак, зноў жа. Дзяржзабеспячэнне. Абеды ў сталовай за смешныя грошы. Чаго не дэпутацтваваць», — напісаў Анатоль Несміян.

Каментары7

  • палатка каматознікаў
    25.01.2025
    а пра "дзейнасць" нашых увогуле невядома.. нават пра абсурдныя заклікі
  • "Вялікая Маскавіцкая Культура"
    25.01.2025
    Калі б ніколі не было ні Пушкіна (капіраваў Байрана) ні Лермантава (ноўнейм, у свеце нікому не цікавы). То прапаганда піярыла ла бы наступных па спісу, (хто там, Фет? Белінскій?) як супермегагеніяў.
    У свеце акрамя Дастаеўскага (дарэчы не расейскае прозвішча) і дуркаватага графамана-спамера Толстога, нікога не ведаюць. Вось і ўся "веліч"
  • Ой
    25.01.2025
    И виноваты будут украинцы?

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву12

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву12

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць