Здароўе33

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон

Простае ўдыханне ксенону змяншае запаленне ў мозгу, запавольвае яго атрафію і запускае ахоўныя працэсы ў нервовых клетках. Навукоўцы бачаць у гэтым газе вялікі патэнцыял для лекавання шэрагу захворванняў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy

Хвароба Альцгеймера — загадкавая і цяжкая паталогія, прычыны якой дагэтуль цалкам не зразумелыя. Ключавымі асаблівасцямі хваробы з'яўляецца назапашванне амілоідных бляшак і нейрафібрылярных клубкоў у тканках мозгу. У выніку гэта выклікае сур'ёзныя змены ў мозгу: пашкоджанні нейронаў, парушэнні камунікацыі паміж імі і, урэшце, незваротную страту іх функцый. Хвароба вядзе да паступовага пагаршэння стану чалавека і можа стаць прычынай смерці.

Важную ролю ў здароўі мозгу адыгрывае мікраглія — ​​імунныя клеткі цэнтральнай нервовай сістэмы, якія абараняюць нейроны і выдаляюць прадукты разбурэння нервовай тканкі. Гэтыя клеткі таксама ўдзельнічаюць у запаленчым адказе і здольныя разбураць сінапсы — месца перадачы сігналу паміж нейронамі — для падаўлення іх празмернай актыўнасці. Але пры хваробе Альцгеймера мікраглія пачынае працаваць няправільна, што яшчэ больш пагаршае сітуацыю.

Сёння большасць метадаў лячэння хваробы Альцгеймера накіраваныя на барацьбу з амілоіднымі бляшкамі і нейрафібрылярнымі клубкамі. Як піша Science Daily, навукоўцы з Цэнтра неўралагічных захворванняў Аб'яднанай жаночай бальніцы Брыгама ў Бостане сканцэнтравалі свае даследаванні на пошуку спосабаў актывізацыі мікрагліі. У сваіх навуковых пошуках яны звярнулі ўвагу на ксенон – інертны газ, які ўжо ўжываецца ў медыцыне як анестэтык і нейрапратэктар для лячэння траўмаў мозгу.

Як адзначаюць вучоныя, адным з галоўных абмежаванняў у лячэнні хваробы Альцгеймера з'яўляецца тое, што надзвычай цяжка распрацаваць лекі, якія могуць пераадолець гематаэнцэфалічны бар'ер — фізіялагічны бар'ер паміж крывяноснай сістэмай і цэнтральнай нервовай сістэмай, які абараняе мозг, але абцяжарвае дастаўку лекаў. У той жа час ксенон лёгка праз яго праходзіць. Гэта робіць яго асабліва перспектыўным для лячэння складаных захворванняў.

У эксперыменце на мышах, у якіх былі змадэляваныя дзве паталогіі хваробы Альцгеймера, звязаныя як з амілоіднымі бляшкамі, так і з нейрафібрылярнымі клубкамі, удыханне ксенону прывяло да зніжэння запалення ў мозгу, запаволіла яго атрафію і запусціла ахоўныя працэсы ў нервовых клетках. Пасля лячэння да мышэй таксама вярнулася здольнасць будаваць гнёзды — важнае паводзіннае ўменне.

Ксенон аказаў комплексны эфект. Ён не толькі абараніў нервовыя клеткі, але і актываваў мікраглію. У сукупнасці гэтыя вынікі, апублікаваныя ў часопісе Science Translational Medicine, дэманструюць шматабяцаючы патэнцыял інгаляцыі ксенону.

Навукоўцы ўжо рыхтуюцца да першых клінічных выпрабаванняў. Спачатку правераць бяспеку газу на здаровых добраахвотніках, а затым пачнуць вывучаць яго эфект на пацыентах з хваробай Альцгеймера. Акрамя гэтага, даследчыкі плануюць высветліць, як менавіта ксенон дзейнічае на мозг, і разгледзець яго прымяненне для лячэння іншых хвароб, такіх як рассеяны склероз, аміятрафічны бакавы склероз і паталогіі зроку, звязаныя са стратай нервовых клетак.

Каментары3

  • Сонца
    18.01.2025
    Xenon - па-ангельску прамаўляецца "Зенон". Супадзенне? Ня думаю.
  • Яніна
    19.01.2025
    Сонца, усё так, ЗЯнон ужо даўно спрабуе дапамагчы невероятным, але, як паказала практыка, вылечваюцца адзінкі
  • А было б няблага
    19.01.2025
    Xianon як сродак уратавання глуздаў народца-манкурта. Эх!

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць