Свет

Літоўскі мільянэр схаваўся ў Маскве

Віленскія сьледчыя абвінавацілі заснаваную Віктарам Успаскіх Партыю Працы ў фінансавых злоўжываньнях, дэпартамэнт дзяржбясьпекі вывучае сувязі з расейскімі спэцслужбамі

Віктар Успаскіх схаваўся ў Маскве і ўжо некалькі месяцаў не зьяўляецца на допыты. Прычына простая – віленскія сьледчыя абвінавацілі заснаваную ім Партыю Працы ў фінансавых злоўжываньнях. Апроч таго, дэпартамэнт дзяржбясьпекі вывучае абвінавачваньні ва атрыманьні некаторымі ўплывовымі дзеячамі Партыі Працы фінансавай дапамогі ад расейскіх спэцслужбаў.

Папулісцкая – і ўсё яшчэ самая папулярная ў Літве – Партыя Працы выйграла парлямэнцкія выбары ў 2004 г. (39 мандатаў у парлямэнце з 141 месца), выкарыстаўшы расчараваньне літоўцаў палітыкай, якое асабліва ўзмацнілася пасьля скандалу вакол прэзыдэнта Раландаса Паксаса. Паксаса пазбавілі пасады ў 2004 г. Нагодай для імпічмэнту былі абвінавачваньні, што тычыліся сувязяў Паксаса з расейскімі злачыннымі і бізнэс-структурамі, што фінансавалі яго выбарчую кампанію.

Праўда, групоўка Віктара Ўспаскіх падчас выбараў антырасейскімі лёзунгамі не выхвалялася, а праціўнікі да сёньняшняга дня называюць іх партыяй прарасейскіх міліянэраў. Пасьля перамогі на выбарах Успаскіх ня стаў прэм’ерам, бо палітычныя эліты Літвы не давяралі яму з-за яго расейскага паходжаньня, сувязяў і нехаванай прамаскоўскай арыентацыі. Партыя Працы ж ўвайшла ўва ўрадавую кааліцыю, а сам Успаскіх у 2004 г. стаў міністрам гаспадаркі.

Год пазьней парлямант адхіліў яго з гэтай пасады, калі высьветлілася, што ён хлусіў у справе сваёй выдуманай вышэйшай адукацыі. Партыя Працы лічыць абвінавачваньні да свайго заснавальніка і былога кіраўніка, а таксама іншых партыйных уплывовых асобаў палітычнай правакацыяй.

Генпракуратура ня вызначыла дакладна, ці Успаскіх абвінавачваецца толькі ў фінансавых фальсыфікацыях, ці таксама падазраецца ў нелегальных сувязях з расейскімі лабістамі ці нават спэцслужбамі.

Выдача былога міністра ў Літву, хутчэй, мала імаверна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць