Здарэнні

Адкусіў вуха маці

30‑гадовы п’яны гамяльчанін адкусіў вуха сваёй маці.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, па гэтым факце 3 сакавіка распачата справа па арт. 147 Крымінальнага кодэкса (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў). Злачынства было раскрыта падчас расследавання іншай крымінальнай справы ў дачыненні да раней не судзімага мужчыны. Міліцыя ўстанавіла, што раніцай 12 снежня 2009 года па месцы жыхарства ў стане алкагольнага ап’янення падазроны «зубамі прычыніў траўматычную ампутацыю левай вушной ракавіны сваёй маці 1951 года нараджэння, якая жыве з ім». Паводле заключэння экспертызы, сын нанёс маці «цяжкія цялесныя пашкоджанні, што знявечваюць твар».

Гэта не першы падобны выпадак у Гомельскай вобласці — у лістападзе 2009 года 24‑гадовы жыхар Рэчыцы быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі за тое, што адкусіў кончык носа ў падлетка. Распіваючы спіртныя напоі ў двары дома, ён папрасіў у падлеткаў, якія ішлі міма, закурыць. Яму не спадабаўся тон адмовы школьнікаў, ён завязаў бойку, падчас якой адкусіў кончык носа ў 15‑гадовага падлетка. Пацярпелага забрала хуткая, частку носа прышылі, але, паводле заключэння экспертызы, «траўма насіла цяжкі характар», у выніку чаго твар школьніка знявечаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць