Спорт

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў за ўсю гісторыю Сяргей Алейнікаў стаў спартыўным дырэктарам клуба «Лакаматыў» з Плоўдзіва ў Балгарыі, паведамляе «Трыбуна».

Кантракт з Сяргеем Алейнікавым заключаны на два гады.

У гэтым сезоне «Лакаматыў» пасля 19-ці тураў займае 13-е з 16 месцаў ў турнірнай табліцы.

За гэты клуб, дарэчы, выступае беларускі паўабаронца Уладзімір Мядзведзь.

63-гадовы Сяргей Алейнікаў, бадай, найлепшы беларускі футбаліст XX стагоддзя. Ён нават быў афіцыйна прызнаны такім у 2003 годзе, калі адзначалася 50-годдзе УЕФА і кожная еўрапейская краіна вызначала сваіх найлепшых футбалістаў за перыяд з 1954 па 2003 гады. 

Алейнікаў гуляў у залатым складзе мінскага «Дынама», якое ў 1982 годзе стала пераможцам чэмпіяната СССР, правёў 73 гульні за зборную СССР, разам з ёй у 1988 годзе заваяваўшы срэбраныя медалі чэмпіяната Еўропы. Акрамя таго, ён змог на заключным этапе кар'еры гульца крыху пагуляць за знакаміты італьянскі «Ювентус».

Пасля заканчэння кар'еры Алейнікаў стаў трэнерам, але тут у яго ўсё склалася горш, чым у гульца. У асноўным ён трэніраваў італьянскія клубы, але з ніжэйшых дывізіёнаў, прытым асаблівых поспехаў з імі не дабіваўся. 

У 2020 годзе Алейнікаў падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, ён тады заявіў:

«Відавочна, што ў Беларусі да народа ставяцца па-наплявальніцку. Улады ні на што не звяртаюць увагі, робяць, што хочуць. Груба кажучы, беларусаў ні ў што не ставяць. І такая колькасць працэнтаў за дзейнага прэзідэнта не здзівіла, а, як ужо сказаў, выклікала абурэнне і адно пытанне: колькі наогул гэта можа працягвацца?»

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць