Свет1717

«Мы не адны ў космасе». Новая справаздача Пентагона пра НЛА выклікала спрэчкі ў Кангрэсе ЗША

Міністэрства абароны ЗША за тры гады зафіксавала звыш 1600 выпадкаў з'яўлення НЛА па ўсім свеце (асабліва над ядзернымі і вайсковымі аб'ектамі), прырода каля двух сотняў з якіх дагэтуль застаецца нявызначанай. Былыя высокапастаўленыя чыноўнікі Пентагона і НАСА раскрытыкавалі даклад за «недастатковую шчырасць» і заявілі на слуханнях у Кангрэсе, што некаторыя з гэтых з'яваў звязаныя з тэхналогіямі, якія не належаць чалавецтву.

Лагатып Упраўлення па адсочванні анамалій ЗША (All-Domain Anomaly Resolution Office, AARO) на фоне Пентагона, якому AARO падпарадкоўваецца. Фота: AARO / Wikimedia Commons

Упраўленне па адсочванні анамалій ЗША (All-Domain Anomaly Resolution Office, AARO), якое падпарадкоўваецца Міністэрству абароны ЗША, прадставіла ў амерыканскім Кангрэсе даклад аб фіксацыі і вывучэнні выпадкаў назірання неапазнаных лятаючых аб'ектаў (НЛА) у перыяд з 2021 па кастрычнік 2024 года.

Паводле справаздачы, за тры гады Пентагон зафіксаваў 1652 выпадкі НЛА, 757 з якіх адбыліся з мая 2023 па чэрвень 2024. Пераважная большасць аб'ектаў, як паказвае аналіз, аказаліся дронамі, самалётамі, паветранымі шарамі, птушкамі і спадарожнікамі.

Аднак прырода 170 выпадкаў НЛА за тры гады (122 з іх — з мая 2023 па чэрвень 2024) дагэтуль застаецца нявызначанай. Большасць з выпадкаў была зафіксаваная ў раёнах прысутнасці ўзброеных сіл ЗША па ўсёй планеце (з іх 60 выпадкаў над Усходняй Азіяй і 44 над Бліжнім Усходам) і паблізу амерыканскай ядзернай інфраструктуры, уключаючы сховішчы ядзернай зброі і ракетныя стартавыя пляцоўкі (18 выпадкаў НЛА нявызначанай прыроды), паведамляе AARO.

У справаздачы прыведзены паказанні відавочцаў датычна назірання НЛА нявызначанай прыроды. Сярод іх ёсць такія апісанні, як «зялёны агнявы шар», «медуза з рознакаляровымі агнямі» або «срэбная ракета даўжынёй каля 2 метраў».

У дакладзе таксама адзначаецца, што паводзіны гэтых аб'ектаў не адпавядалі вядомым тыпам паветраных сродкаў, такіх як дроны, паветраныя шары або самалёты. Некаторыя з гэтых выпадкаў характарызаваліся «незвычайнай хуткасцю, здольнасцю імгненна змяняць кірунак альбо рухацца без прыкметнага рухавіка».

Мапа выпадкаў назірання НЛА ў перыяд з 2021 па кастрычнік 2024 года, паводле Міністэрства абароны ЗША. Крыніца: The Department of Defense All-Domain Anomaly Resolution Office (AARO)

Нягледзячы на загадкавыя паводзіны і нявызначаную прыроду шэрагу аб'ектаў, AARO у дакладзе падкрэсліла, што «да гэтага часу няма пацверджання, што зафіксаваныя выпадкі звязаныя з іншапланетнымі тэхналогіямі ці дзейнасцю замежных дзяржаў».

«Мы не можам выключыць ніводнага сцэнару, але на сёння няма нічога, што б пацвердзіла іншапланетнае паходжанне гэтых аб’ектаў. Мы працягваем збор даных сумесна з НАСА і нашымі замежнымі саюзнікамі, каб лепш разумець паходжанне гэтых з’яваў і ацаніць іх патэнцыйны ўплыў на нашу бяспеку», — гаворыцца ў дакуменце.

Разам з тым, на фоне публікацыі даклада AARO у Кангрэсе ЗША ўзнікла спрэчка. Некалькі былых высокапастаўленых чыноўнікаў Пентагона і НАСА заявілі на слуханнях, што амерыканскі ўрад «недастаткова шчыры» ў адносінах да грамадства і «выдатна ведае паходжанне аб'ектаў».

«НЛА рэальныя, і некаторыя з гэтых тэхналогій не былі створаны ні нашым урадам, ні іншымі дзяржавамі. Яны адсочваюць вайсковыя аб'екты па ўсім свеце. 

Хоць большая частка маёй 15-гадовай працы на ўрад ЗША па пытанні НЛА ўсё яшчэ застаецца канфідэнцыйнай, гэтая празмерная сакрэтнасць прывяла да сур’ёзных парушэнняў правоў асобных дзяржслужачых, грамадзян і вайскоўцаў — усё гэта, каб схаваць ад грамадскасці той факт, што мы не адны ў космасе», — заявіў былы высокапастаўлены чыноўнік Пентагона Луіс Элізонда на слуханнях у Кангрэсе ЗША.

Луіс Элізонда выступае ў Кангрэсе ЗША на слуханнях па НЛА, 13 лістапада. Скрыншот трансляцыі агенцтва Associated Press

Цім Гала, контр-адмірал ВМС ЗША ў адстаўцы, падзяліўся на слуханнях, што ў 2015 годзе ён асабіста назіраў НЛА падчас ваенных вучэнняў на ўсходнім узбярэжжы ЗША. Гала са спасылкай на тагачасныя даныя сэнсараў знішчальнікаў сцвярджаў, што «аб'ект валодаў характарыстыкамі, якіх не існуе ў амерыканскім арсенале», і дадаў, што пасля інцыдэнту інфармацыя аб аб'екце была засакрэчаная так, што нават яго ўзроўню доступу было недастаткова.

А былы чыноўнік НАСА Майкл Голд, які ўваходзіў у склад спецыяльнай групы агенцтва па даследаванню НЛА, заклікаў урад ЗША «не перашкаджаць навуковаму дыялогу аб невытлумачальных з'явах і пашырыць доступ грамадства да закрытых даных».

Каментары17

  • Архімандарыт
    20.11.2024
    Цікава, а іншапланецян таксама праваслаўны бох стварыў, ці то ўжо прадзелкі алаха?:)
  • назіральнік
    20.11.2024
    Жвір ,
    1) Ага, кітайцы і ЦРУ аб гэтым нічога ня ведае. Смешна.
    2) Куды скіраваць увагу замежных выведак? Сёння немагчыма зрабіць нейкі сакрэтны лятак і праводзіць яго іспыты, каб цябе на засяклі са спадарожнікаў. Тыя ж кітайцы. Мы не ў 1945 жывём. Сёння ўсе навідавоку.
  • Жвір
    20.11.2024
    назіральнік,
    1) чаму ж, адзін з бакоў будзе ведаць, што гэта за штучкі лётаюць над месцамі разьмяшчэньня вайсковых аб'ектаў. Мяркую, што гэта Кітай. Бо ЦРУ няма патрэбы шпіёніць за вайсковымі аб'ектамі ўласнай краіны. Зірніце на мапу, там ЗША, Японія/П.Карэя ды Блізкі Ўсход...а Кітая нямаааа...:)))
    2) лятак, ды ягоныя выпрабаваньні, мажліва й не схаваеш, а вось тэхналёгіі ягонага стварэньня - зусім іншая справа. Вось таму й блефуюць, каб скіраваць у бок рэсурсы, сродкі, чалавечыя высілкі чужой выведкі.
    Застанецца толькі сядзець ды фіксаваць, хто суне ў пустую скрыню свой доўгі нос. Прамысловы шпіянаж яшчэ ніхто не адмяняў.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць