Кіраўнік Офіса Зяленскага Андрэй Ярмак даў інтэрв'ю італьянскаму выданню Corriere Della Sera, у якім паразважаў пра заявы Пуціна наконт заканчэння вайны ва Украіне, а таксама высунуў свае ўмовы для пачатку мірных перамоваў.

Ярмак заявіў, што для пачатку перамоваў з Расіяй яе войскі павінны адысці на пазіцыі па стане да 24 лютага 2022 года.
«Зяленскі ніколі не казаў пра тэрытарыяльны кампраміс, а толькі пра неабходнасць прыняць міжнародна прызнаныя межы. Аднак гэта праўда, што ён быў гатовы весці перамовы [у 2022 годзе], зыходзячы з сітуацыі напярэдадні расійскага ўварвання. Для нас Крым і Данбас застаюцца украінскімі, гэта не падлягае абмеркаванню. Мы супраць замарожвання вайны, мы хочам яе завяршэння», — сказаў украінскі чыноўнік.
Па словах Ермака, каб пачаць перамовы, трэба вярнуцца да сітуацыі, якая была да першага стрэлу расійскай зброі 24 лютага 2022 года. Тады Украіна будзе думаць, як аднавіць сувэрэнітэт да межаў 1991 года.
Што тычыцца заяў Пуціна пра неабходнасць улічваць факт захопу ўкраінскіх тэрыторый расіянамі, то Ярмак сказаў, што яму абыякавыя словы агрэсара і што Украіна не можа будаваць мірную прапанову пад уплывам тых, хто хацеў вайны.
-
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
-
Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў
-
Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе
Каментары
хотите как в Украине, невероятные? сценарий-то почти один