Грамадства

Памёр Віктар Лук'янаў

18 кастрычніка пайшоў з жыцця наваполацкі мастак, акварэліст, сябра Беларускага саюза мастакоў, ганаровы грамадзянін Наваполацка Віктар Лук’янаў. Гэта мастак, які ствараў візуальнае аблічча Наваполацка, паведамляе радыё «Рацыя». Яму было 84 гады.

Віктар Лук'янаў

Віктар Лук’янаў нарадзіўся 27 лютага 1940 года ў вёсцы Уласава Віцебскага раёна.

Ужо студэнтам мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ён актыўна браў удзел у выставах і сур’ёзна захапіўся акварэллю. Менавіта акварэль ён называў сваёй улюбёнай тэхнікай, якой валодаў віртуозна.

У 1970-я гады Віктара Лук'янава запрасілі прыехаць у горад Наваполацк, які актыўна забудоўваўся, і заняць там пасаду галоўнага мастака. У той час у горадзе мастакі і архітэктары працавалі разам. Віктар Міхайлавіч шмат працаваў над афармленнем грамадскіх будынкаў. Ім і яго калегамі выкананыя вітражы ў паліклініцы № 1, пано ў кінатэатры «Мінск», мазаікі на фасадах дзіцячых садкоў і многае іншае.

У 1998 годзе Віктару Міхайлавічу было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна горада Наваполацка.

На рахунку майстра дзясяткі манументальных работ у інтэр’ерах і экстэр’ерах грамадскіх будынкаў. Акварэльныя работы Віктара Лук’янава захоўваюцца ў мастацкіх музеях, галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Японіі, ЗША, Італіі, Германіі, Швецыі, Ізраіля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць