Свет

Фота Шаміля Басаева ўсё ж прыбралі з экспазіцыі абхазскага музея. Прымушаць прыязджаў міністр абароны

Па патрабаванні міністра абароны самаабвешчанай Абхазіі Уладзіміра Ануа экспазіцыя з фотаздымкамі герояў Абхазіі, у тым ліку Шаміля Басаева, «выдаленая ў архіў» Дзяржаўнага музея ў Сухумі. Пра гэта паведамляе «Эхо Кавказа».

Паведамляецца, што Уладзімір Ануа разам са сваімі намеснікамі наведаў музей і настаяў на закрыцці экспазіцыі, нягледзячы на пярэчанні супрацоўнікаў музея, перадае абхазскае агенцтва «Аіашара».

«Цяпер на месцы экспазіцыі пустата. Фота пяці герояў Абхазіі, як і патрабаваў міністр Ануа, прыбралі ў архіў», — паведамляе агенцтва.

Пры гэтым сцвярджаецца, што незадаволенасць Ануа была звязана з фатаграфіяй яшчэ аднаго героя Абхазіі — кабардзінца Ібрагіма Яганава. Ён змагаецца за прызнанне генацыду Расіяй чаркескага народа ў XIX стагоддзі, а падчас цяперашняй вайны выступіў у падтрымку Украіны.

Акрамя Ібрагіма Яганава і Шаміля Басаева, па патрабаванні таго ж Уладзіміра Ануа былі выдаленыя фатаграфіі яшчэ трох чалавек са званнямі герояў Абхазіі: Мухамеда Кілба, Хамзата Ханкарава і Джумы Чырыкбая.

«Як удалося высветліць, ніякага пісьмовага распараджэння аб пераносе экспазіцыі ў архіў ні з Міністэрства культуры Абхазіі, ні ад прэм'ер-міністра кіраўніцтву Дзяржмузея не паступала», — піша выданне.

Раней пра фатаграфію Шаміля Басаева, размешчаную ў Дзяржаўным музеі самаабвешчанай Абхазіі, паведамілі ў расійскіх тэлеграм-каналах. У расійскай амбасадзе ў Сухумі заявілі, што лічаць дэманстрацыю партрэта недапушчальнай. Але ў адміністрацыі музея казалі, што не маюць намеру прыбіраць здымак да рашэння суда або загаду аб пазбаўленні Басаева звання героя Абхазіі.

Шаміль Басаеў — адна з ключавых постацяў чачэнскай вайны за незалежнасць ад Расіі, якая адбывалася ў 1990-я гады. Ён працягваў змаганне нават пасля таго, як расійскай арміі ўдалося ўзяць тэрыторыю Чачні пад кантроль, расійскім спецслужбам удалося яго забіць толькі 10 ліпеня 2006 года. Да таго часу ён лічыўся ў чачэнскім супраціве фігурай № 1.

У Абхазіі Басаева, як і Ібрагіма Яганава, шануюць за тое, што яны бралі ўдзел у грузіна-абхазскай вайне 1992-1993 гадоў на баку Абхазіі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Хавалі Сашу ў сукенцы, якую яна выбрала сабе на вяселле». Блізкія дзяўчыны, якая памерла пасля тату, расказалі пра трагедыю8

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

Надзея Лазарэвіч больш не намесніца мэра Мінска7

Дзяніс Дук прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання4

Намеснікам мэра Мінска стане Камендант — Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне прадстаўнікоў вертыкалі4

ХАМАС перадаў усіх закладнікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША11

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць