Свет88

Армія Ізраіля вядзе жорсткія баі на поўдні Лівана

Рух «Хезбала» заявіў пра першыя з пачатку ізраільскай ваеннай аперацыі ў Ліване боесутыкненні з ізраільскімі вайскоўцамі. ЦАХАЛ разгортвае ў Паўднёвым Ліване другую дывізію.

Баі на поўдні Лівана. Фота: Baz Ratner / AP

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у сераду заявіла аб «жорсткіх баях» у Паўднёвым Ліване і заклікала жыхароў рэгіёну не наведваць раёны на поўдзень ад ракі Літані. Незадоўга да гэтага рух «Хезбала» паведаміў аб першым з пачатку ізраільскай ваеннай аперацыі ў Ліване боесутыкненні з ізраільскімі вайскоўцамі каля населенага пункта Адайсе на поўдні краіны, піша Deutsche Welle.

У «Хезбале» сцвярджаюць, што баевікі руху нанеслі ізраільцянам страты і прымусілі іх адступіць. Акрамя таго, яны заявілі аб нанясенні ракетна-артылерыйскага ўдару па буйным скапленні ізраільскіх войскаў у раёне населенага пункта Місгаў-Ам на поўначы Ізраіля, і аб ракетных ударах па пазіцыях ЦАХАЛ у трох іншых месцах.

Па даных ізраільскага камандавання, раніцай у сераду з Лівана па Ізраілі запусцілі 50 рэактыўных снарадаў. У населеным пункце Метула, асноўную частку жыхароў якога эвакуявалі, пашкоджаныя 10 дамоў.

ЦАХАЛ разгортвае другую дывізію ў Ліване

Тым часам ізраільцяне разгарнулі на поўдні Лівана другую дывізію для наземных аперацый супраць «Хезбалы». 36-я дывізія перасекла мяжу ўслед за 98-й дывізіяй, якая ўвайшла ў Ліван у ноч на аўторак.

Ізраільскія вайскоўцы заклікалі эвакуявацца цывільных асобаў з двух дзясяткаў вёсак на поўдні Лівана. У заяве ЦАХАЛ падкрэсліваецца, што любы будынак, які выкарыстоўваецца «Хезбалой» для ваенных патрэб, з'яўляецца цэллю. Напярэдадні такое прадпісанне атрымалі жыхары яшчэ 28 ліванскіх вёсак.

Каментары8

  • Заклікаем
    02.10.2024
    Іначай заб'ем
  • бабруйчанін
    02.10.2024
    Другі фронт?? Шматдзенная вайна?? Калі " жорсткія баі" кажа цахал ні ўсе Рош ха Шана . .
  • Беня
    02.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць