Грамадства1414

Што вядома пра Вячаслава Папшо — блогера «Жыве», які паехаў у Беларусь і быў арыштаваны

Папшо — грамадзянін Літвы, але цікавіўся беларускім парадкам дня.

Вячаслаў Папшо. Скрыншот з ягонага Youtube-канала

Вячаславу Папшо 39 гадоў. Па звестках праекта Digital intelligence team, ён грамадзянін Літвы, жыў у Вільні. Падобна, што сам Вячаслаў мае беларускія карані, прынамсі, ён доўгі час цікавіўся беларускім парадкам дня. Свабодна валодае літоўскай і рускай мовамі, але добра разумее і беларускую.

Ягоная жонка Вольга родам з Гродна. Разам яны гадуюць дачку.

Вячаслаў заўжды цікавіўся грамадска-палітычнымі навінамі. У сацсетках пісаў пра тое, што яму баліць у Літве, і дзяліўся фотамі са свайго жыцця.

Але ў 2020 годзе стаў прысвячаць відэа выключна беларускай тэме. Ён падтрымліваў беларусаў, якія выходзілі на пратэсты, расказваў пра палітвязняў і крытыкаваў розныя структуры, апошнім часам гэтаму была прысвечаная большая частка кантэнту.

Вячаслаў рабіў відэа рэгулярна і выключна на энтузіязме, збіралі яны няшмат — у сярэднім ад 500 да 1000 праглядаў.

Апошнія публікацыі Папшо былі прысвечаныя крытыцы Офіса Ціханоўскай і іншых структур дэмакратычных сілаў па-за межамі Беларусі. У апошні час крытыка станавілася ўсё больш агрэсіўнай, выглядала так, што блогер атакуе ўсе структуры і ініцыятывы адразу – і Офіс Ціханоўскай, і незалежныя медыя, і Полк Каліноўскага. Незразумела нават, каго ён лічыў саюзнікамі.

Вячаслаў Папшо ў 2013 годзе. Фота з ягонай старонкі на фэйсбуку

Вячаслаў нечакана для ўсіх знік адусюль 29 ліпеня 2024 года. Пасля гэтага адбылося дзіўнае — з яго канала знікла частка відэа, а з канала і чата ў тэлеграме выдалілі частку падпісчыкаў. 23 жніўня 2024 года ягоны канал «Жыве» ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў.

Днямі стала вядома пра затрыманне Папшо. Пра гэта напісаў блогер-канспіролаг Віталь «Вірус» Кандраценка — маўляў, так яму адказалі з акаўнта Вячаслава.

Чаму Папшо вырашыў паехаць у Беларусь і ў чым яго абвінавачваюць — невядома.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Acab
    01.10.2024
    Крытыкаваў бюджэтнікаў, ўсіх гатункаў. І ваяўнічых, і проста брахлівых. Што вам незразумела?
    І такія ж бюджэтнікі, суседзка-канкурэнта гатункавыя - з бэсэсэрыі, яго зьняволілі. Праз крытыку ж бюджэтнікаў іхага гатутку
  • бабруйчанін
    01.10.2024
    ???)) Адзін ці два раза пабачыл паслухал хвіліну ці дзве хапіла...
  • Вірусава Прыслугачка
    01.10.2024
    Мне Гаспадар Байкер загадаў напісаць Славу Папшу, Ён сам гідзіцца марудзтва пісьмовае няўдзячнае працы.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць