Свет2929

Пуцін заявіў пра змены ў ядзернай дактрыне Расіі, у тым ліку і наконт Беларусі. Вось што вядома

Расія пакідае за сабой права ўжыць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі ў дачыненні да Беларусі — такую змену сярод іншага ўнесла Расія ў сваю ядзерную дактрыну.

Сёння Уладзімір Пуцін упершыню публічна правёў пасяджэнне пастаяннай нарады Савета бяспекі РФ па ядзерным стрымліванні і распавёў пра змены ў ядзернай дактрыне Расіі. 

Прапанавана ўнесці шэраг удакладненняў у частцы вызначэння ўмоў прымянення ядзернай зброі, заявіў Уладзімір Пуцін. Вось якія змены ён праанасаваў:

— у абноўленай рэдакцыі дакумента агрэсію супраць Расіі з боку любой няядзернай дзяржавы, але з удзелам або пры падтрымцы ядзернай дзяржавы прапануецца разглядаць як іх сумесны напад на Расію;

— РФ пакідае за сабой права ўжыць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі ў дачыненні да Беларусі;

— дакладная інфармацыя аб старце ў бок РФ сродкаў паветрана-касмічнага нападу пацягне ядзерны адказ;

— крытычная пагроза суверэнітэту РФ і звычайнай зброяй будзе падставай для ядзернага адказу. 

Каментары29

  • Anatol Starkou
    25.09.2024
    Польшчу сатрэм у парашок проста. Лукашэнка зараз гэтую Польшчу на адным мейсцу будзе круціць. Не здымцуь санкцыі - шандарахнем ядзернай. У шчэпкі Польшчу зруйнуем
  • ?
    25.09.2024
    Гэта так бы мовіць наш пяты пункт?
    То бок усе ж пры нейкай уласнай правакацыі Расея такі стрэльне з НАШАЙ тэрыторыі па кім-небудзь, а там ... бывай Беларусь
  • .
    25.09.2024
    Амерыканская дыяспара, а засудзіце Старкова за прапаганду вайны. На крыміналку нагаварыў 100%.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць