Грамадства1313

Пара з Ліды, каб ашчадзіць на адпачынку ў адной з самых багатых краін свету, прывезла з сабой «ролтаны» і кашы

Таццяна і Віталь адпачывалі ў Катары.

«Мы, простыя беларусы, спрабавалі там выжыць. Галоўнае, што нам дапамагала, — гэта сняданкі па сістэме шведскі стол у гатэлі», — расказалі яны для Onliner.by.

«Можна было есці ўсё ў неабмежаваных колькасцях: рыс, сасіскі, печыва, арэхі, сыр, мёд, салаты з кавуна й дыні і гэтак далей. На абед і вячэру мы залівалі супы, якія не патрабуюць гатавання, ад завода «Лідкан», кашы і «ролтаны». Калі жонка даведалася, што ў нумары ёсць чайнік, яна вельмі ўзрадавалася, бо колькі страў можна зрабіць на кіпені! Але і без чайніка мы б не прапалі, бо ў нас з сабой быў кіпяцільнік.

«У дзень сыходзіла каля шасці пачкаў з нашых запасаў (кашы, макароны, супы). Усе прывезлі з Беларусі. Вялізныя заплечнікі, паверце, мы не цягнулі. На дваіх наш багаж разам з ежай важыў усяго 7 кілаграмаў — лічу, што гэта вельмі сціпла.

У кафэ мы не хадзілі наогул. Ежа для нас не самае галоўнае ў жыцці, і мы можам харчавацца самымі простымі стравамі. У краму хадзілі ў асноўным па ваду. За дзевяць дзён выпілі літраў 20. Куплялі таксама курыцу-грыль і садавіну. Пакаштавалі, напрыклад, драконаў фрукт (абышоўся нам у 4 рублі).

Адна з істотных трат — гэта пярсцёнак жонцы, які мы купілі на памяць. Гэта ўжо традыцыя: з кожнай краіны мы стараемся прывозіць упрыгожванне жонцы ці хоць бы значок мне», — расказаў Віталь.

Колькі патрацілі

  • Самі пуцёўкі са страхоўкай — 4200 рублёў.
  • Дарога з Ліды ў Мінск і назад — 80 рублёў.
  • Ежа, якую ўзялі з сабой, — 70 рублёў.
  • Ежа на месцы — 100 рублёў.
  • Сувеніры — 50 рублёў.
  • Залаты пярсцёнак жонцы — 500 рублёў.
  • Экскурсія — 220 рублёў.

Разам — 5220 рублёў.

Каментары13

  • Поўны Фэйспалм
    07.09.2024
    «Гэта ўжо традыцыя: з кожнай краіны мы стараемся прывозіць упрыгожванне жонцы ці хоць бы значок мне», — расказаў Віталь. Лол, елі бічпакеты, эканомілі на ежы, на сваім здароў’е, каб прывезці значок.
  • Стыд гішпанскі
    07.09.2024
    >У дзень сыходзіла каля шасці пачкаў з нашых запасаў (кашы, макароны, супы)
    >Мы, простыя беларусы, спрабавалі там выжыць. Галоўнае, што нам дапамагала, — гэта сняданкі па сістэме шведскі стол у гатэлі

    Цяжка назваць гэта вось усё адпачынкам.
  • Што для каго важней
    07.09.2024
    Ёсць дзве катэгорыі людзей. Адны ядуць, каб жыць (звычайна худыя), а другія жывуць, каб есці (звычайна тлустыя). Проста розныя цэннасці.

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай18

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі8

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Пачобута ў Прэзідэнцкі палац7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»14

Польшча аддала Расіі арыштаванага археолага Аляксандра Буцягіна2

Ціханоўская пра Пачобута: Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх3

Коўл: Мая каманда і я дапамаглі дасягнуць вызвалення трох грамадзян Польшчы і двух грамадзян Малдовы6

«Уклаў усе свае грошы». Беларус з Польшчы паляцеў лячыць зубы ў Турцыю — цяпер яму трэба больш за 25 тысяч еўра на выпраўленне7

На беларуска-польскай мяжы адбываецца абмен пяць на пяць

У Нясвіжы адкрылі памятны знак да Года беларускай жанчыны. Ён падобны на надмагілле9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай18

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць