Свет11

«Тытанік» на дне акіяна паступова разбураецца. Колькі ён яшчэ вытрымае?

Абрысы носа лайнера сталі адным з самых вядомых вобразаў, звязаных з патанулым караблём. Аднак новая экспедыцыя да месца гібелі лайнера ўстанавіла, што рэшткі карабля павольна разбураюцца: на ім абвалілася частка металічнай агароджы, піша Бі-бі-сі.

RMS Titanic inc

Новыя здымкі носа «Тытаніка» (а ў гэтым месцы адбывалася дзеянне адной з самых знакамітых сцэн фільма з Леанарда Дзі Капрыа і Кейт Уінслет) былі зробленыя падводнымі дронамі падчас апусканняў гэтым летам. Атрыманыя фатаграфіі дэманструюць, якім чынам рэшткі змяніліся за больш чым 100 гадоў пад вадой.

«Дзякуючы поп-культуры, нос «Тытаніка» стаў маментальна вядомым. Менавіта пра яго людзі думаюць, калі ўспамінаюць пра патанулы карабель. Але цяпер ён выглядае інакш, — кажа Тамасіна Рэй з кампаніі RMS Titanic Inc, якая праводзіла экспедыцыю. — Гэта яшчэ адзін напамін пра яго штодзённае разбурэнне. Пастаянна гучыць пытанне — ці доўга яшчэ «Тытанік» будзе там ляжаць? Адказу мы не ведаем, але можам прасачыць за тым, што адбываецца ў рэальным часе».

Аўтары даследавання лічаць, што секцыя агароджы даўжынёй прыкладна 4,5 м абвалілася на працягу апошніх двух гадоў.

Фатаграфіі і лічбавы скан абрысаў карабля, зробленыя падчас экспедыцыі 2022 года, паказваюць, што ў той момант агароджа яшчэ была на месцы, хоць ужо пачынала хістацца. «У нейкі момант метал не вытрымаў, і яна ўпала», — кажа Рэй.

Гэта не адзіная частка карабля, якую разбурыла мора. Металічныя часткі «Тытаніка» паступова паглынаюць мікробы, што прыводзіць да з'яўлення асаблівых сталактытаў з іржы.

Апусканні выявілі разбурэнне афіцэрскіх кают у правай частцы судна, знішчэнне салона і знікненне некаторых памяшканняў, такіх, як капітанскі ванны пакой.

Экспедыцыя, арганізаваная кампаніяй RMS Titanic Inc, адбылася ў ліпені і жніўні гэтага года.

Падчас яе два падводныя апараты з дыстанцыйным кіраваннем зрабілі больш за 2 млн здымкаў і 24 гадзіны добрых відэакадраў. На іх захаваны як драбы карабля, разламаныя напалову ў момант крушэння (яго нос і карма ляжаць прыкладна за 800 метраў адзін ад аднаго), так і вялікая колькасць абломкаў.

Цяпер кампанія старанна вывучае атрыманыя выявы, каб ідэнтыфікаваць усе захаваныя аб'екты і праз некаторы час стварыць 3D-скан усяго месца караблекрушэння.

Каментары1

  • Жвір
    03.09.2024
    Навошта гэта ўсё? На дне акіяна ляжыць металабрухт, а да яго столькі ўвагі. Няма чаго рабіць ? 2 млн здымкаў і 24 гадзіны відэакадраў, якія ня маюць ніякай практычнай карысьці... ! Праца глыбакаводнага абсталяваньня, міл'ённыя выдаткі... Ідыёты...

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць