Грамадства2626

«Дэмакратыя — гэта можна жанчыну галавой аб сценку, кроў хвошча ва ўсе бакі». Лукашэнка расказаў пра дэмакратыю

Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім педсавеце пракаментаваў арышт у Францыі заснавальніка месенджара Telegram Паўла Дурава і распавёў пра тое, што такое дэмакратыя. 

Лукашэнка згадаў Дурава і дэмакратыю «ў кантэксце адукацыі, бо многія з тых, хто дрэнна вучыўся ў школе, потым пачынаюць крытыкаваць уладу і гаварыць, што недзе на Захадзе, напрыклад, у Францыі, лепш, чым на Радзіме», піша БЕЛТА.

«Бачылі ўчора ў Францыі як лепш. І я іх не асуджаю. Яны правільна паступаюць. Дуравы — не Дуравы… Вінаваты – ідзі адказвай.

Толькі да нас навошта прад'яўляць прэтэнзіі, калі мы пачынаем сябе абараняць такімі ж метадамі, як яны?» — параўнаў Лукашэнка. 

Лукашэнка таксама расказаў нібыта пра размову прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і Уладзіміра Пуціна — пра яе, паводле яго слоў, яму распавёў Пуцін. 

Справа, перадае БЕЛТА, была пасля выбараў у Беларусі, і французскі лідар у тэлефоннай размове з Пуціным згадаў пра беларускую тэматыку: «Вось, у цябе там сябар у Беларусі, палітвязні… (пасля выбараў гэта была размова)», — кажа Лукашэнка. — Пры гэтым у самой Францыі ў той жа час бушавалі акцыі «жоўтых камізэлек».

«Помніце, яны мачылі там, не гледзячы на ​​тое, жанчына — не жанчына.

І Пуцін распавядае: «А я яму кажу: Эмануэль, ты паглядзі, што ў Францыі дзеецца». Вы ж, кажа, без разбору б'яце ўсіх там — жанчын і іншых, а ты папракаеш Лукашэнку. А ён кажа: «Дык у нас жа дэмакратыя, нам гэта можна. А ў яго там дыктатура».

«Ведаеце, дэмакратыя — гэта «можна жанчыну галавой аб сценку, кроў хвошча ва ўсе бакі». У Амерыцы можна там чарнаскурага задушыць і нічога не будзе. А сёння Дурава арыштавалі. Таму я хачу, каб вы вось гэта (сутнасць заходняй дэмакратыі. — Заўвага БЕЛТА) адчулі і ўклалі ў галаву нашым школьнікам»,

— дадаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да педагогаў.

Каментары26

  • о
    27.08.2024
    На сегодня интернета хватит.
  • Дэмакрат
    27.08.2024
    На тваіх руках кроў
  • Никто
    27.08.2024
    Опять ... все перепутал, демократия это когда честные выборы, и власть избирает народ, и да в школе хорошо учился, а за власть алкаши и наркоманы кстати.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць