Грамадства77

Замена пашпарта ў Беларусі: што трэба ведаць і як хутка выдаюць дакумент

У якіх выпадках трэба мяняць пашпарт, колькі гэта каштуе і за які тэрмін можна атрымаць новы дакумент.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Звычайны пашпарт

Каб замяніць звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі, неабходна звярнуцца ў разлікова-касавы цэнтр або ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі.

Замена пашпарта ў звычайным парадку займае адзін месяц і каштуе 1 базавую велічыню (40 рублёў на цяперашні момант).

Выраб пашпарту ў паскораным парадку займае два тыдні і каштуе 2 базавыя (80 рублёў).

Жыхарам Мінска і ўсіх абласных цэнтраў таксама даступны такі варыянт, як выраб дакумента ў тэрміновым парадку (да 7 дзён). Такое паскарэнне каштуе 3 базавыя (120 рублёў).

Дзецям да 14 гадоў пашпарт робяць бясплатна за выключэннем, калі заяўнік хоча атрымаць дакумент у паскораным або тэрміновым парадку.

Для замены пашпарта неабходныя:

  • заява;
  • стары пашпарт;
  • 4 каляровыя фатаграфіі памерам 40x50 мм;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (калі ёсць дзеці да 18 гадоў);
  • пасведчанне аб рэгістрацыі шлюбу;
  • пацвярджэнне аплаты.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Каму і калі трэба мяняць пашпарт

Грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, абавязаны мець пашпарт або ID-картку. Да 14 гадоў дзіцяці дастаткова мець пасведчанне аб нараджэнні, калі ён не збіраецца выязджаць за межы краіны.

Дзецям ва ўзросце да 14 гадоў пашпарт выдаюць тэрмінам на 5 гадоў.

Падлеткам і дарослым ва ўзросце ад 14 да 64 гадоў пашпарт выдаюць тэрмінам на 10 гадоў. 

Па дасягненні 64-гадовага ўзросту, пашпарт выдаюць тэрмінам дзеяння да 99 гадоў. Але пажылым людзям варта памятаць, што часцей за ўсё для атрымання візы і выезду за мяжу трэба мець пашпарт, не старэйшы за 10 гадоў.

Ахвотным атрымліваць візы іншых краін лепей замяняць пашпарт за год да тэрміну яго заканчэння.

Біяметрычны пашпарт і ID-карта

Пачынаючы з 2021 года, нароўні са звычайнымі пашпартамі ў Беларусі пачалі выдаваць ID-карткі і біяметрычныя пашпарты.

Працэдура атрымання біяметрычных дакументаў крыху адрозніваецца ад атрымання простага пашпарту.

Па-першае, звяртацца па яго можна толькі ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Тэрміны вырабу і кошт таксама адрозніваюцца да стандартнага пашпарту.

Выдача або абмен ID-карты каштуе 1,5 базавай велічыні (60 рублёў). Дзецям да 14 гадоў — бясплатна.

Стандартны тэрмін вырабу ID-карты і біяметрычнага пашпарта — 15 дзён. Паскораны — 10 дзён, а тэрміновы — 5 дзён. За паскораны выраб трэба даплаціць 1 базавую (40 рублёў), за тэрміновы — 2 базавыя (80 рублёў).

Дзецям да 14 гадоў пашпарты або ID-карты выдаюць на 5 гадоў. Для людзей, старэйшых за 14 гадоў, тэрмін дзеяння абодвух дакументаў — 10 гадоў.

Якія перавагі маюць біяметрычныя дакументы?

У адрозненне ад звычайных пашпартоў, заканадаўства дазваляе мець адразу два дзейныя біяметрычныя пашпарты, што можа быць зручным для тых, хто здаў пашпарт на атрыманне візы і мае патрэбу ў гэты час выехаць за мяжу.

Пры наяўнасці ID-карткі кіроўца можа не мець пры сабе пасведчанне кіроўцы.

Нагадаем, што з 5 верасня 2023 года замяніць пашпарт можна толькі на тэрыторыі Беларусі. Раней беларусы, якія стаялі на консульскім уліку ў іншых краінах, маглі рабіць пашпарт у амбасадах і консульствах.

Каментары7

  • Хтосьцi
    29.08.2024
    Дзякуй НН, але не :)
  • Алена
    29.08.2024
    Нажаль каштоунасць беларускага пашпарту у мiры нулявая. Па-першае, вiзы патрэбны паусюду. Па-другое, калi яго паказваеш на мяжы у цэвiлiзаваных краiнах, на цябе глядзяць, як на ворага цi нават не ведаюсь што гэта такое. Было так у Канадзе i ЗША. Асабiсты вопыт 😔
  • Жора
    29.08.2024
    Гэта тая камісія, каторая ў выніку выдала шэра-сіні-шэры сцяг замест бчб?

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць