Грамадства99

Лукашэнка даў беларускае грамадзянства яшчэ 243 асобам

Паводле ўказа Лукашэнкі, падпісанага 26 жніўня, беларускае грамадзянства атрымалі асобы, якія прыбылі ў Беларусь з больш чым 10 краін: яны ўжо больш за пяць гадоў жывуць і працуюць у краіне.

Грамадзянства атрымалі людзі, якія прыбылі ў Беларусь з Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Ірана, Казахстана, Лівана, Малдовы, Расіі, Туркменістана, Узбекістана, Украіны і іншых дзяржаў. Яны прыбылі ў Беларусь на пастаяннае жыхарства больш за пяць гадоў таму і з тых часоў тут працуюць у розных сферах. 

Сярод 243 чалавек, якія атрымалі беларускія пашпарты — 23 непаўналетнія.

Такія ўказы Лукашэнка падпісвае рэгулярна. Так, у чэрвені 2024 года беларускае грамадзянства атрымалі 244 чалавекі, у тым ліку 24 дзіцяці.

Каментары9

  • Прыехалі
    26.08.2024
    Нелегітімны дыктатар выдае грамадзянства, легітымная лідарка не можа нават дайсці да выдачы свайго анансаванага пашпарта. Навошта нам карміць такую легітымнасць? Мо варта зносіць абедзе нікчэмнасці, каб не марнаваць на іх грошы, і ставіць чалавека з практычнымі дасягненнямі?
  • Юзік Картвэляц
    26.08.2024
    Нацыя мае агульныя:
    1 Тэрыторыю
    2 Мову
    3 Эканалічнае жыцьцё
    4 Характар
  • Acab
    26.08.2024
    Спадару Сталіне, я заўважыў, што вашым вызначэньнем нацыі, досыць няпэўным (бо тэрыторыя кроіцца, мова складаецца з дыя і ідэялектаў, як штучныя літстандарты не намагаюцца іх гамагенізаваць, а агульнае эканамічнае жыцьцё і характар - проста кпін нейкі) і, вызнайце, контральЦэ+контральВэ з Каўцкага, шырака карыстаюцца. Ня ведаюць генэзы вызначэньня, абскубуць пункцік, але трэ ім пад міт.
    Так вось, зь цікаўнасьці, калі існуюць, напрыклад, беларусы. Якая ў іх агульная мова? Вы спадару Броніку давалі грошы на першую наркамаўскую граматыку, вы маеце ведаць сваю міталёгію

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць