Расійскі тэлеграм-канал выключылі са спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Учора абнавіўся спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Звычайна туды дадаюцца новыя пастановы, але гэтым разам адбылося адваротнае: са спісу выключылі тэлеграм-канал Daily Storm, лаяльны расійскім уладам, звярнула ўвагу «Вясна Брэст».

Гэта ўсяго толькі трэці выпадак (з дакумента на больш за тысячу старонак), калі рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адмененае.
Упершыню гэта здарылася ў красавіку-2024 (тады ўлады перадумалі наконт двухтомніка твораў Дуніна-Марцінкевіча, які паўгода да таго лічыўся «экстрэмісцкімі матэрыяламі»). Потым такая ж гісторыя здарылася з цэлым спісам з 7 тыкток-акаўнтаў і 3 тэлеграм-рэсурсаў.
Каментары