Спорт22

Сёння — заключны для беларусаў дзень на Алімпіядзе. Але ён можа прынесці некалькі медалёў

За кім сачыць у суботу?

Фота: Michael Reaves / Getty Images

Веславанне на байдарцы і каноэ, вольная барацьба і цяжкая атлетыка.

Беларусы традыцыйна моцна выступаюць у веславанні. Яўген Залаты ў мінулую суботу бліскуча выйграў срэбра ў акадэмічным веславанні.

Сёння барацьбу працягнуць Уладзіслаў Кравец і Юлія Трушкіна, але для пачатку ім трэба прабіцца ў фінал з паўфінальных заездаў.

У 11:20 пачнуцца паўфіналы ў байдарках-адзіночках на 1000 метраў (Уладзіслаў Кравец). У 12:40 пройдуць паўфіналы каноэ-адзіночак на 200 метраў (Юлія Трушкіна).

Фіналы пачнуцца ў 14:20 (мужчыны) і 14:50 (жанчыны).

У 12:30 выйдзе на памост наш цяжкаатлет Яўген Ціханцоў (вага 102 кг). Учора Сюзана Валадзько заняла 4-е месца.

Магамедхабіб Кадзімагамедаў (вольная барацьба) атрымаў шанец пазмагацца за бронзу. Учора Магамедхабіб прайграў ужо ў першым раўндзе ўзбеку Разамбеку Жамалаву, але той дабраўся да фіналу, і прадстаўнік Беларусі атрымаў шанец змагацца за медаль у так званай бронзавай сетцы.

За бронзу Кадзімагамедаў пазмагаецца з расіянінам Таймуразам Салказанавым, які выступае за Славакію. 

Схватка пройдзе ў 20:30.

Беларусы на Алімпіяды ў Парыжы заваявалі пакуль тры медалі пры маленькай дэлегацыі ў 17 чалавек. Гэта золата Івана Літвіновіча (батут), срэбра Віялеты Бардзілоўскай (батут) і срэбра Яўгена Залатога (акадэмічнае веславанне).

Каментары2

  • Андрусь
    10.08.2024
    Беларус Магамедхабіб Кадзімагамедаў пазмагаецца са славакам Таймуразам Салказанавым.
  • Прыстасаванцам
    10.08.2024
    Ды чорт з імі, гэтымі спартоўцамі. Не браты яны мне.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць