Спорт11

На Алімпіядзе лідзіруюць кітайцы, але амерыканцы ўжо блізка. Беларусы 23-я

Скончыўся чарговы дзень Алімпіяды-2024, які прынёс беларусам яшчэ адзін, гэтым разам срэбраны медаль ад весляра Яўгена Залатога. На якім беларусы былі б месцы, каб выступалі не ў нейтральным статусе, а паўнавартаснай камандай?

Тэа Лафонд, якая ўпершыню ў гісторыі выйграла алімпійскі медаль — і адразу залаты! — для невялікай астраўной дзяржавы Дамініка ў Карыбскім моры. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Першае месца ў неафіцыйным камандным заліку ўжо некалькі дзён утрымліваюць кітайцы, якія маюць на гэты момант 37 медалёў, з якіх 16 залатых, 12 срэбных і 9 бронзавых.

Але ім у спіну ўжо моцна дыхаюць амерыканцы, якія неаспрэчна лідзіруюць па агульнай колькасці медалёў (аж 61), вось толькі залатых у іх пакуль менш — «толькі» 14, у той час як 24 і 23 адпаведна — срэбраных і бронзавых.

На трэцім месцы з 41 медалём (12+14+15) — гаспадыня спаборніцтваў Францыя, на чацвёртым — Аўстралія з 27 медалямі (12+8+7), на пятым — Вялікабрытанія з 33 (10+10+13), на шостым — Паўднёвая Карэя з 21 (9+7+5).

Беларускія спартсмены гэтым разам выступаюць як нейтральныя, самі за сябе, таму ў афіцыйных табліцах, якія вядуць арганізатары гульняў і спартыўныя статыстыкі, іхнія медалі зусім не ўлічваюцца. Але калі б улічваліся — то беларусы дзялілі б 23‑е месца з Грузіяй, у якой, як і ў нас, на гэты момант 3 медалі той жа якасці — 1 залаты і 2 срэбраныя. 

І гэта, дарэчы, найлепшы вынік у параўнанні з усімі нашымі суседзямі. Украінцы цяпер маюць тыя ж тры медалі, але саступаюць па якасці (1 залаты, 1 срэбраны і 1 бронзавы) і займаюць 28‑е месца (без уліку нейтральных беларусаў). У палякаў медалёў 4, але з іх няма ніводнага залатога, толькі 1 срэбраны, а 3 бронзавыя — у выніку толькі 43‑е месца, якое дзеліцца з Грэцыяй. Літоўка Вікторыя Сянкуце здабыла бронзу ў акадэмічным веславанні, і гэтага хапае для таго, каб яе краіне дзяліць 57‑е месца з Аўстрыяй, Грэнадай, Егіптам, Партугаліяй і Славакіяй. А вось у Латвіі пакуль што ніякіх узнагарод няма.

З постсавецкіх краін наперадзе ўсіх Азербайджан, у якога толькі 2 медалі, але затое абодва залатыя. Агульнае ягонае месца — 18-е. Ужо згаданая Грузія з трыма медалямі (1+2+0) на «нашым» 23‑м месцы, Казахстан з чатырма (1+1+2) дзеліць 26‑е з ПАР, Узбекістан з трыма (1+0+2) на 29-м, Малдова з Таджыкістанам з двума (0+0+2) дзеляць 54‑е на траіх з Тайванем. Дарэчы, як і раней, ва ўсіх гэтых краін, апрача Казахстана, усе ўзнагароды заваяваныя выключна ў барацьбе дзюдо, спаборніцтвы па якой ужо скончыліся. Казахстану дзюдаісты прынеслі ў агульную скарбонку толькі два медалі, а яшчэ два заваявалі стралкі і гімнаст. 

У Расіі, спартсмены якой, як і беларусы, выступаюць на гэтай Алімпіядзе ў нейтральным статусе, узнагарод пакуль няма, але ў нядзелю адна дакладна з'явіцца, пытанне толькі ў якасці. Рэч у тым, што яшчэ ў пятніцу тэнісісткі Дыяна Шнайдэр і Міра Андрэева выйшлі ў фінал жаночага парнага турніру і 4 жніўня згуляюць у матчы за золата з італьянкамі Сарай Эрані і Ясмін Пааліні. А гэта гарантаванае як мінімум срэбра.

Увечары 3 жніўня, дарэчы, алімпійскія ўзнагароды ўпершыню ў гісторыі заваявалі дзве краіны, якім дагэтуль гэта не ўдавалася, хоць вопыт удзелу ў Алімпійскіх гульнях налічвае дзесяцігоддзі. Гэта астраўныя дзяржавы з Карыбскага мора — Дамініка і Сент-Люсія.

Абедзве кріаны дабіліся поспеху ў жаночай лёгкай атлетыцы, прытым адразу «нясціпла» ўхапілі па золаце. Жульен Альфрэд з Сент-Люсіі выйграла прэстыжную стометроўку, а Тэа Лафонд была наймацнейшай у трайным скачку. Абедзвюм спартсменкам давялося дзеля перамогі пабіць нацыянальныя рэкорды, а Лафонд была адзінай са спартсменак, хто скочыў у гэты вечар за 15 метраў (15,02). Найбліжэйшая суперніца адстала ад яе на 15 сантыметраў.

Каментары1

  • Божа
    04.08.2024
    НН, гэта ўжо мазахізм нейкі. Сачыць за прыгодамі прыгонных клоунаў, якім нават сцяг дэманстраваць не дазволілі.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць