Свет66

У Расіі з калоній зніклі некалькі статусных палітвязняў. Рыхтуецца вялікі абмен?

Знікненне з калоній адразу некалькіх палітвязняў можа азначаць падрыхтоўку да абмену. Іх могуць памяняць на арыштаваных Украінай калабарантаў, гавораць праваабаронцы.

Калаж: тг-канал «Можем объяснить»

Ужо шэсць вядомых зняволеных па палітычных справах вывезены з месцаў зняволення ў невядомым кірунку. Сёння стала вядома аб знікненні з калоніі 19-гадовага Кевіна Ліка (на фота 1), абвінавачанага ў дзяржздрадзе. Таксама сёння з калоніі ў невядомым напрамку з'ехаў палітык Ілля Яшын (фота 2).

Напярэдадні стала вядома пра знікненне праваабаронцы Алега Арлова (фота 3), экс-кіраўніц штабоў Навальнага ва Уфе і Томску Ліліі Чанышавай і Ксеніі Фадзеевай (фота 4 і 5), а таксама мастачкі Сашы Скачыленкі (фота 6). Яе бацькам сказалі, што дзяўчыну вязуць у Маскву. Апытаныя тэлеграм-каналам «Можем объяснить» праваабаронцы дапускаюць магчымасць абмену.

«Відавочна, што рыхтуецца маштабны абмен. Пытанне ў тым, каго ў яго ўключаць», — сказаў «МО» кіраўнік праваабарончага праекта «Першы аддзел» Іван Паўлаў.

Паводле яго слоў, у абменны фонд, хутчэй за ўсё, трапяць амерыканскі журналіст Эван Гершковіч і грамадзянін Германіі Рыка Крыгер, прыгавораны да пакарання смерцю ў Беларусі.

«Я спадзяюся, што ў гуманітарных мэтах будуць падмешваць і нашых палітвязняў», — дадае Паўлаў. Ён не выключае, што гэта нейкі адцягваючы манеўр, а мяняць будуць толькі замежнікаў.

«Калі шчыра, я не разумею, што адбываецца. Спадзяюся на абмен на ўкраінскіх калабарантаў. Але гэта было б цудам», — сказала кіраўніца фонду «Русь сядзячая» Вольга Раманава.

Не ўсе могуць пагадзіцца на абмен. Ілля Яшын у адным са сваіх лістоў заяўляў, што не гатовы да такой працэдуры: «Абмен для мяне непрымальны, паколькі мае на ўвазе эміграцыю».

Апошні масавы палітычны абмен адбыўся пры прэзідэнце Мядзведзеве. 10 арыштаваных у ЗША шпіёнаў (у іх ліку Ганну Чапман) памянялі на расіянаў, якія сядзелі за шпіянаж, уключаючы Сяргея Скрыпаля, якога пазней паспрабавалі забіць у Лондане «Пятроў» і «Башыраў».

Каментары6

  • Янка
    30.07.2024
    Нажаль гэта можа адзначаць і іншае - як перавод найбольш вядомых палітвязняў у статус incommunicado, так і падрыхтоўку да іхнага забойства. Калі разглядаць версію забойства Навальнага, то ягоны папярэдні перавод у Харп вельмі знізіў як верагоднасць нежаданых выцекаў інфармацыі аб дэталях ягонай смерці, так і магчымасць нешта знайсці пад час правядзення незалежнай судова-медыцынскай экспертызы цела.
  • Common sense
    30.07.2024
    Зачем нужны эти "хорошие русские" ? Особенно Яшин который обеспечивал призыв?
  • Мікаян37
    30.07.2024
    Спадзяюся, што іх вывезлі не на мясакамбінат.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць