Грамадства11

​​Распачаўся завочны суд над экс-супрацоўніцамі Tut.by

Мінскі гарадскі суд 15 ліпеня пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні былых палітзняволеных журналістак Вольгі Лойкі і Алены Таўкачовай, а таксама юрысткі Кацярыны Ткачэнкі, піша «Вясна».

Іх затрымлівалі разам з іншымі калегамі 18 траўня 2021 года падчас моцнай атакі на Tut.by. За кратамі палітзняволеныя прабылі каля 10 месяцаў. Іх вызвалілі, змяніўшы меры стрымання, але абвінавачванні з іх не былі знятыя — іх пачыналі судзіць па «справе Tut.by» разам з Марынай Золатавай і Людмілай Чэкінай. На суд палітзняволеныя не з'явіліся, бо з'ехалі з Беларусі, таму іх справы вылучылі ў асобную вытворчасць.

Цяпер справа супраць экс-супрацоўніц завочна разглядаецца паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці),
  • ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў),
  • ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
  • ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Працэс вядзе суддзя Валянціна Зянькевіч.

Каментары1

  • Молите Бога, чтобы расстрел заменили на пожизненное
    15.07.2024
    Ребята, которые клепают такие дела и принимают по ним решения. Вас будут судить не по тем статьям, о которых вы думаете, а по тем, за которые положен расстрел - захват власти силовым образом, измена родине, преступления против человечности и геноцид белорусской нации. Ждите, и все будет...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць