Грамадства2020

Рыжанкоў: Беларусь гатова да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы

Беларусь гатова да дыялогу па сітуацыі на мяжы, але Польшчы не цікавае вырашэнне гэтага пытання. Так заявіў журналістам міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, перадае БЕЛТА.

«Мяч на польскім баку. Мы гатовы да дыялога, і прэзідэнт на гэта настроены», — сказаў ён. 

Аднак, паводле Рыжанкова, «польскаму боку не вельмі цікава вырашэнне гэтага пытання». 

Рыжанкоў назваў дзеянні Польшчы на ​​мяжы «ліхаманкавымі і бессістэмнымі». 

«Нічога, акрамя вялікіх нязручнасцей перавозчыкам, сярод якіх у асноўным толькі польскія перавозчыкі, нічога, акрамя гуманітарных праблем для грамадзян, якія перасякаюць граніцу, гэтыя дзеянні не прыносяць», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Ён дадаў, што Беларусь запрасіла польскі бок сумесна вывучыць сітуацыю на мяжы. «Але польскі бок ад гэтай прапановы адмовіўся», — сцвярждае ён.

«Больш за тое, Польшча пачала вылучаць палітычныя патрабаванні. Аднак у Беларусі падобную сітуацыю лічаць непрымальнай», — дадае БЕЛТА.

Польскі бок з 03:00 10 ліпеня перастаў прымаць грузавыя транспартныя сродкі з Беларусі праз пункт пропуску Казловічы». Пад вечар Мытны камітэт паведаміў пра аднаўленне прыёму палякамі грузаў на мяжы з Беларуссю. 

Менавіта закрыццё грузавога патоку эксперты называюць галоўным інструментам ціску Польшчы на беларускі бок. Польшча намагаецца спыніць мігранцкі крызіс на мяжы і вызваліць з беларускай турмы журналіста Анджэя Пачобута. 

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з 22 па 26 чэрвеня знаходзіўся з візітам у Кітаі. Там ён, сярод іншага, папярэдзіў кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна пра абвастрэнне сітуацыі на беларускай мяжы, магчымым перакрыцці яе і магчымых наступствах гэтага для кітайскай лагістыкі тавараў.

Пры канцы чэрвеня па дыпламатычных каналах у Мінск быў накіраваны сігнал аб тым, што Польшча больш не мае намеру цярпець міграцыйны ціск на сваёй мяжы, а таксама зняволенне журналіста і грамадскага актывіста Анджэя Пачобута.

Пасля гэтага мігрантаў на польскай мяжы стала менш, выйшлі на волю два дзясяткі палітвязняў, але Пачобут застаецца за кратамі.

Каментары20

  • Alex
    15.07.2024
    Ахаха) Вот и Рыженков уже готов к диалогу) Еще разок поляки перекроют грузовой трафик - и к диалогу будут готовы усы с зачосам)
    Кстати, Рыженкову надо еще поучиться выдавать ахинею - у Глаза, например. А то пока его спичи больше напоминают стенания в стиле "Астанавицесь!" в исполнении одного известного деятеля))
  • Дыялагет
    15.07.2024
    Якога дыялогу?! Прыбіраеце мігрантаў з мяжы і ЎСЁ! Увесь дыялог.
  • Нацдэм
    15.07.2024
    У вас кроў на руках

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць