Вайна55

Члены НАТА ўзгаднілі дапамогу Украіне на 40 млрд еўра

Краіны НАТА ўзгаднілі дапамогу Кіеву на 40 млрд еўра ў 2025 годзе. Рашэнне аб вайсковай дапамозе плануюць зацвердзіць на саміце НАТА ў Вашынгтоне 9-11 ліпеня. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на двух заходніх дыпламатаў.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг раней заклікаў краіны Паўночнаатлантычнага альянсу гарантаваць штогадовую дапамогу Украіне не менш чым у 40 млрд еўра на год. 

І хоць краіны NATO тады не падтрымалі гэту ідэю аб шматгадовым абавязальніцтве, яны дамовіліся перагледзець унёскі на будучых самітах NATO.

Са слоў крыніцы Reuters, хаўруснікі таксама дамовіліся цягам 2025 года падрыхтаваць дзве справаздачы, каб высветліць, хто і што пастаўляе Украіне.

Каментары5

  • Гугальплекс Дапамогі
    03.07.2024
    Я самы дамесны і яшчэ разнастайны: ўва мне і адміністраваньне мяне ж, і барацьба са зьменамі клімату, і дапамога ад нэндзы ў Афрыцы (якая дойдзе менавіта да галодных, а не мясцовых правадыроў прэзыдэнтыкаў), і спрыяньне гендэрна-расавай роўнасьці... нават зброя для ВСУ ёсьцечка
  • Гэты
    03.07.2024
    Узгадняюць, ухваляюць, плануюць, вось-вось, зараз-зараз, ужо практычна... А зброі ды, боепрыпасаў Украіне як на хапала, гэтак і не хапае. Ну, ясна - языком мянціць,не мяхі варочаць. Здагадаецца цялушка, чаго гаспадар у хлеў прыйшоў, ды позна будзе.
  • Васіль
    03.07.2024
    Як там Ф-16? Трамп не дае?

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць