Грамадства66

Беларусь адрэагуе на новыя санкцыі ЕС пастрожваннем правіл імпарту заходніх тавараў

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз заявіў, што Беларусь падрыхтавала меры ў адказ на новыя санкцыі ЕС.

Анатоль Глаз. Скрыншот АНТ

«Урадам ужо падрыхтаваны комплекс асіметрычных мер у адказ. Яны будуць звязаныя з узмацненнем жорсткасці ўмоў імпарту і дзейнасці ў Беларусі суб'ектаў з недружалюбных краін», — сказаў Анатоль. Глаз.

Ён таксама адзначыў, што, маўляў, для Мінска новыя абмежаванні ЕС — «зусім прахадны этап».

«У нас шмат планаў развіцця, актыўна працуе эканоміка і, шчыра кажучы, наперадзе вельмі шмат спраў і праектаў. На гэтым фоне спробы кіраўніцтва ЕС сваімі незаконнымі санкцыйнымі пакетамі спыніць наша развіццё выглядаюць трохі камічна», — сцвярджае прэс-сакратар МЗС.

На мінулым тыдні ЕС распаўсюдзіў на Мінск шэраг антырасійскіх санкцый. Яны закранаюць імпарт з Беларусі ў ЕС золата, алмазаў, гелію, вугалю і мінеральных прадуктаў, сырой нафты. Забаронены таксама транзіт праз Беларусь тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння.

Каментары6

  • Y
    01.07.2024
    Калі сьмешна - навошта каментаваць і пра пляны крутога ўздыму распавядаць
  • Штолле
    01.07.2024
    Простите, но в миде от санкций опять глаз дёргается?
  • Правда
    01.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць