Свет11

На выбарах у Бельгіі партыя прэм'ера набрала мізэрныя 5,4%, а запрашэнні на выбары пагрызлі слімакі

Выбары ў Бельгіі з'яўляюцца абавязковымі для грамадзян, якія дасягнулі 16 гадоў. За няўдзел прадугледжаны штрафы.

Скрыншот відэа DH Sports

Партыя прэм'ер-міністра Бэльгіі Аляксандра дэ Кро прайграла выбары ў федэральны парламент, атрымаўшы 5,4% галасоў, ці сем месцаў з 150, піша Расійская служба Радыё Свабода.

«Для нас гэта быў асабліва цяжкі вечар, мы прайгралі. З заўтрашняга дня я сыходжу ў адстаўку з пасады прэм'ер-міністра. Але лібералы моцныя, мы вернемся», — сказаў Дэ Кро, выступаючы ў ноч пасля выбараў у слязах.

Дэ Кро працягне выконваць абавязкі прэм'ер-міністра да фарміравання наступнага ўрада. Ніводная з сіл не атрымала значнай перавагі, таму маюць быць перамовы аб кааліцыі. Пасля мінулых выбараў яны занялі амаль пяцьсот дзён.

У лідарах — дзве нацыяналістычныя партыі, якія ў цяперашнім скліканні знаходзіліся ў апазіцыі. Па выніках выбараў «Новы фламандскі альянс» (N-VA) зойме 24 месцы, больш радыкальны «Фламандскі інтарэс» (Vlaams Belang) — 20 месцаў.

Абедзве партыі выступаюць за аддзяленне Фландрыі ад Бельгіі і прытрымліваюцца еўраскептычнай пазіцыі.

Выбары ў Федэральны парламент Бельгіі прайшлі адначасова з рэгіянальнымі і агульнаеўрапейскімі выбарамі ў нядзелю, 9 чэрвеня. Іх вынікі адлюстроўваюць агульныя тэндэнцыі: узмацненне правых і рэзкае паслабленне «зялёных». Апошнія страцілі ў Еўрапарламенце адразу дваццаць месцаў.

Выбары ў Бельгіі з'яўляюцца абавязковымі для грамадзян, якія дасягнулі 16 гадоў. За няўдзел прадугледжаны штрафы.

Бельгійцы атрымліваюць запрашэнні на выбары па пошце. Сёлета іх абгрызлі слімакі — аж да нечытэльнага стану.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    10.06.2024
    Як слімакі могуць "пагрызці" запрашэнні?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць