Свет1616

Стала вядома, хто пабіў прэм'ер-міністарку Даніі

Нападнікам аказаўся 39-гадовы паляк.

Метэ Фрэдэрыксэн. Фота: AP Photo/Jeremias Gonzalez

7 чэрвеня ў Капенгагене на прэм'ер-міністарку Даніі Метэ Фрэдэрыксэн напаў мужчына і збіў яе. Жанчыну ўдарылі ў перадплечча, але яна ўстаяла на нагах. Паведамлялася, што Фрэдэрыксэн атрымала лёгкую траўму і была шакавана.

Нападнікам аказаўся 39-гадовы паляк. Яго ўзялі пад варту на 12 дзён, піша дацкае выданне Ekstra Bladet.

Мужчына ў судзе прызнаў, што ведаў, на каго нападаў. Выданне адзначае, што мужчына не гаворыць і не разумее па-дацку. Ён быў пад уздзеяннем алкаголю і наркотыкаў.

Што стала прычынай нападу, невядома.

Каментары16

  • Ноўнэйм
    08.06.2024
    Еўразвяз чыста па фармальным прызнакам ставіцца нашмат больш станоўча да быдла з Польшчы, чым да адэкватных людзей ў вышэйшай адукацыяй з Беларусі. Проста таму, што Беларусь па-за межамі ЕЗ. Хто ад гэтага выйграе? А ніхто. Усім руліць фармалізм. Атрымлівайце вынік.
  • Магрыб
    08.06.2024
    Бляха, во я лахануўся ў мінулым артыкуле пад гэтай тэма! Вой-вой! Наркотыкі гэта кепска...
  • Жук
    08.06.2024
    З беларускай пераблытаў?

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты13

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты13

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць