Свет99

Масква пагразіла ядзерным ударам па ўкраінскім аэрадроме, дзе будуць базавацца F-16

Расійскае Міністэрства замежных спраў выдала заяву, у якой сярод іншага закранула пытанне перадачы заходнімі саюзнікамі Украіне самалётаў F-16. У заяве ўтрымліваюцца намёкі на тое, што гэтая перадача можа быць нагодай для застасавання ядзернай зброі.

Самалёт F-16 падчас вучэнняў у Літве. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

«У найбліжэйшы час чакаецца з'яўленне на ўкраінскім тэатры ваенных дзеянняў шматфункцыянальных самалётаў F-16 амерыканскай вытворчасці.

Як неаднаразова засведчвалася з расійскага боку, мы не можам ігнараваць той факт, што гэтыя авіясродкі адносяцца да платформаў падвойнага абсталявання — няядзернага і ядзернага. Самалёты менавіта гэтага тыпу доўгія гады складалі аснову авіяпарку, які задзейнічаецца ў так званых «сумесных ядзерных місіях» НАТА.

Безадносна таго, у якой менавіта мадыфікацыі будуць пастаўляцца гэтыя самалёты, будзем успрымаць іх як носьбітаў ядзернай зброі і разглядаць гэты крок ЗША і НАТА як мэтанакіраваную правакацыю», — заяўляе расійскае МЗС.

Каментары9

  • Не надо !
    06.05.2024
    Путать угрозы и обещания.
  • Жыве Беларусь
    06.05.2024
    У мацкве адны п.... Таму не здзіўлены, ёд набыў)))
  • Такім хлусам месца на бт
    06.05.2024
    Байдэн прідэ - порядок навідэ , а чаго ад гэтага “стар’я” так падгарае ў рашыстаў? F-16 лепей нават за СУ-35, прынамсі авіёніка ды абсталяванне дакладна лепей. Такія яшчэ месяц таму па загаду z крамля трызнелі, што аніякай дапамогі ад ЗША ўжо не будзе, а калі дапамогу зацвердзілі, то атрмаўшы новую метадычку, пачалі скуголіць па новаму.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць