У Полацкім раёне ў Дзвіне злавілі сома вагой 22,38 кг. Фатаграфіі рыбы-гіганта апублікаваў Sputnik.

Сом — самая буйная рыба ў Беларусі. Яна сустракаецца ва ўсіх сярэдніх і буйных рэках, некаторых буйных азёрах і вадасховішчах. Аднак усюды сом — рыба дастаткова рэдкая.

Фота: sputnik.by
У Беларусі вядомыя выпадкі, калі лавіліся самы вагой ад 30 да 96 кг (на Дняпры).
Як правіла, у звычайных уловах сустракаюцца самы 5-8 кг, радзей да 15 кг.

Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары