Грамадства88

Радзіму наведаў адзіны ў свеце беларус-камельдул. А хто такія камельдулы?

Адзіны ў свеце беларус-камельдул наведаў свой родны горад — Ваўкавыск. Камельдулы — малараспаўсюджаная каталіцкая манаская кангрэгацыя з найбольш строгім ладам жыцця. Сустрэць манахаў гэтага ордэна амаль немагчыма — яны пакідаюць кляштар толькі ў выключных выпадках і жывуць адасобленым жыццём. Усяго ва ўсім свеце цяпер толькі каля 50 камельдулаў, і адзін з іх — айцец Ян з Беларусі, піша Katolik.life.

Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад

Злева — айцец Ян, справа — дамініканец з Магілёва Раман Шульц, які апублікаваў гэта фота

Як расказалі парафіяне каталіцкай парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску, адкуль паходзіць айцец Ян, ягонае свецкае імя — Эдуард Сакалоўскі. Яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў ён прыйшоў у ордэн, у 2020 годзе прыняў святарскае пасвячэнне. 

55-гадовы айцец Ян жыве ў кляштары камельдулаў у польскім Кракаве. І толькі цяпер ён атрымаў магчымасць прыехаць у родную парафію, каб 28 красавіка 2024 года цэлебраваць тут прыміцыйную (першую пасля таго, як стаў святаром) святую Імшу.

Айцец Ян — у цэнтры. Фота: Ваўкавыская парафія

Шлях манаскага жыцця Эдуард абраў пасля таго, як трапіў у сур'ёзную аўтакатастрофу і выжыў пасля яе. Больш пра яго нічога не расказваюць праз закрыты характар ягонага жыцця.

«Памятаю, як ён раней прыходзіў у касцёл — вельмі пабожна i засяроджана маліўся, шукаў Бога і адправіўся менавіта ў гэты ордэн», — падзялілася верніца.

Камельдулы (або камедулы, камальдулы) — гэта адзін з самых суровых, ізаляваны ад свету ордэн, якому ўжо больш за 1000 гадоў. Манахі жывуць па старажытным статуце святога Бенедыкта і ў адпаведнасці з суровымі патрабаваннямі пустэльніцкага жыцця па прыкладу святога Рамуальда.

Асноўнымі асаблівасцямі статута з'яўляюцца строгія пасты, адасоблены лад жыцця, зарок маўчання, практыка начнога чытання Літургіі гадзін. Харызмай айцоў з'яўляецца малітва за тых, хто наогул не моліцца і не думае пра Бога.

Дзень у кляштары пачынаецца ў 3:30, распарадак уключае не толькі малітву, духоўныя чытанні, але і фізічную працу па гаспадарцы. Праца, малітва, чытанне, разважанне, пакаянне, пост, адзінота і пастаяннае маўчанне служаць для поўнага яднання з Богам на шляху выратавання сябе і іншых.

Кляштар у Кракаве, у якім жыве айцец Ян

Кожны брат выконвае зарок маўчання і жыве ў сваёй пустэльніцкай келлі (або ўласным асобным дамку), пакідаючы яе толькі для агульнай малітвы. Ежу камельдулы таксама, як правіла, прымаюць у сваіх келлях, не ядуць мяса. Размаўляюць выключна ў выпадках крайняй неабходнасці. У кляштары няма радыё, тэлебачання, гаджэтаў, не практыкуецца выхад за межы тэрыторыі кляштара, не прадугледжаныя вакацыі і наведванні сваякоў.

Усё гэта манахі робяць па сваёй волі з любові да Бога. У той жа час у свеце, у тым ліку ў Беларусі, існуе мноства іншых манаскіх кангрэгацый, якія вядуць больш адкрыты лад жыцця, апостальскую дзейнасць: францішканцы, дамініканцы, салезіянцы і іншыя.

Каментары8

  • -_-
    29.04.2024
    "У кляштары няма радыё, тэлебачання, гаджэтаў, не практыкуецца выхад за межы тэрыторыі кляштара"
    і ніякія цябе ні войны, ні рэпрэсіі і інш. не хвалююць. лепота
  • Лялька
    29.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Лялька
    29.04.2024
    Хуч, ды не спалі яны ў трунах. Гэта міт

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць