Меркаванні66

Сёння дзень, які беларусам нельга, ні ў якім разе нельга забываць

Тыя, хто гэта прайшоў, ніколі не забудуць, піша Мікола Бугай.

Прыпяць, пакінуты будынак. Фота: Наша Ніва

Людзі тады пакідалі свае хаты, думалі, што з'язджаюць на пару дзён. А яны не вярнуліся ніколі.

Не ведаю, ці глядзелі вы серыял «Чарнобыль». Там вельмі ўсё, вельмі праўдзіва паказана і растлумачана.

Праект Чарнобыльскай станцыі быў лажовы. Пры будаўніцтве ашчаджалі: замест негаручых дахавых матэрыялаў паклалі гаручыя, больш танныя. А потым тупыя ідэолагі камандавалі навуковымі эксперыментамі. Ну і рванула.

І вось уявіце: вы з'язджаеце з роднай хаты, ад родных яблынь, ад родных магіл назаўсёды. І так сотні тысяч людзей. Мне гэта так нагадвае цяперашнія драмы людзей. І цяперашнюю сітуацыю з будаўніцтвам Астравецкай АЭС і размяшчэннем у Беларусі ядзернай зброі.

А на Беларусь жа тады выпала 70 працэнтаў радыяцыі. Тут у нас аблокі рассейвалі, каб на Маскву і на Еўропу не даляцелі, каб свет не даведаўся. Свет то ўсё адно даведаўся… А нашы землі засталіся атручаныя. 

Так што давайце памятаць, не забываць і вучыцца на памылках. Гэта наша сапраўдная гісторыя.

Каментары6

  • *
    26.04.2024
    Ужо даўно забылі.
  • Ага
    26.04.2024
    Карэктар, мне таксама рэзанула вуха "Праект Чарнобыльскай станцыі быў лажовы. Пры будаўніцтве ашчаджалі: замест негаручых дахавых матэрыялаў паклалі гаручыя, больш танныя. А потым тупыя ідэолагі камандавалі навуковымі эксперыментамі. Ну і рванула".

    Жаргончык радыкальна адрозніваецца ад літаратурнага стылю пісьма ў іншым артыкуле Міколы Бугая пра Пазьняка.

    Быццам бы зусім розныя людзі пісалі. https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/341415
  • Гамяльчук
    26.04.2024
    Трэба патрабаваць кампенсацыю з масковіі за Чарнобыль

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць