Меркаванні1010

Самалётам — гэта танна

Танныя рэйсы лётаюць з Польшчы і Літвы. Піша Павел Белавус.

Звычайнае беларускае ўяўленне пра самалёт — гэта дорага! Так, пералёт з Мінска ў Прагу і назад будзе каштаваць 300 еўра.

Але ў Еўропе вялікая канкурэнцыя авіякампаній. Яны спрабуюць перацягнуць кліентаў, прапаноўваючы пералёты па супернізкіх коштах. Найбольш вядомыя сярод такіх — Wizzair, Ryanair. Кампаніі маюць сайты, на якіх можна даведацца цэны і адразу набыць квіток. Толькі сачыце ўважліва: цэны змяняюцца амаль кожны дзень.

Мне пашчасціла знайсці варыянт Катавіцы (недалёка ад Кракава) — Мілан за 40 еўра ў абодва бакі. Лепш за ўсё, браніруючы квіток на сайце, у раздзеле багаж пазначаць «0» і браць з сабою на борт заплечнік. Толькі пазнаёмцеся са спісам дазволеных рэчаў у ручным багажы.

Я карыстаўся сайтам wizzair.com. Спачатку рэгіструемся, падбіраем напрамак. Найбольш танныя вылеты для беларусаў — з Кіева (Украіна), Варшавы і Катавіц (Польшча). (З Беларуссю авіякампанія не працуе.) З Польшчы выбар напрамкаў большы. Запаўняем патрэбныя палі і даходзім да формаў аплаты: грашовы перавод альбо пластыкавая картка.

У Беларусі толькі «БПС‑Банк» робіць карткі для інтэрнэт‑аплатаў. Картка называецца Visa Virtuon, каштуе восем тысяч, вырабляецца тыдзень. Абавязкова трэба замаўляць картку для аплат у еўра ці далярах. Як яе атрымалі, праз банк залічылі грошы на карт‑рахунак — можна замаўляць тур на самалёт і аплачваць. Затым на e‑mail прыходзіць пацверджанне, што пералёт аплачаны. За некалькі дзён да вылета кампанія яшчэ і нагадае, што прыйшоў час збірацца ў вандроўку.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне4

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне4

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць