Свет33

У расійскім Орску ўзніклі вялікія праблемы з вадой з-за маштабнай паводкі

«Мы адчулі перабоі з вадой амаль ва ўсіх раёнах горада», — паведаміў мэр горада.

Паводка ў Орску. Фота: AP Photo

Мінулай ноччу ў Орску адключылася электразабеспячэнне аб'ектаў Кумакскага водазабору, з-за чаго ў горадзе знізілася падача вады, піша РБК.

«Істотнае зніжэнне падачы вады тлумачыцца адсутнасцю электразабеспячэння аб'ектаў водазабору гэтай ноччу. У гэты момант электразабеспячэнне аднаўляецца», — сказана ў паведамленні.

У «Аренбургэнерга» парушэнне электразабеспячэння водазабору патлумачылі падтапленнем лініі электраперадачы Орск вытворчага аддзялення. Сілкаванне часткі абсталявання перавялі на іншую лінію, вядуцца работы па ліквідацыі няспраўнасці.

«Мы адчулі перабоі з вадой амаль ва ўсіх раёнах горада», — паведаміў мэр Васілій Казупіца. У адным з раёнаў забяспечылі раздачу вады жыхарам з 70 ёмістасцяў аб'ёмам 1000 л, асобна ваду падвозяць у бальніцы, дзіцячыя сады і іншыя сацыяльныя ўстановы.

У пачатку красавіка ў Орску з-за ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Урал прарвала ахоўную дамбу, пачалося затапленне некаторых раёнаў горада. Пік паводкі быў пройдзены 9 красавіка, казаў Казупіца. Узровень вады ў Орску на максімуме дасягнуў 975 см. былі падтоплены каля 7 тысяч дамоў.

Каментары3

  • Спадар
    18.04.2024
    Оркі,а што здарылась?!;)))
  • Чэл
    18.04.2024
    Спадар, гэта путлераўскае сво вярнулася на рабсію ў орск) Вось такая руzкая імперыя - ні вады, ні газу ў дамах у рэгіёнах, ні нармальных туалетаў, мабыць для гэтага ім патрэбна велічнасць, каб хоць неяк апраўдаць сваё ушчэрбнае існаванне.
  • Pilat
    18.04.2024
    Orksk

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць