Грамадства22

Зорцы ўкраінскага шоубізу СБУ абвясціла падазрэнне

Служба бяспекі Украіны сабрала доказную базу і паведаміла пра завочнае падазрэнне спявачцы і былой сябры «Партыі рэгіёнаў» Таісіі Павалій за калабарацыйную дзейнасць і падтрымку ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

«Служба бяспекі сабрала доказную базу на спявачку і былога народнага дэпутата Таісію Павалій, якая апраўдвае агрэсіўную вайну РФ супраць Украіны. Напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання РФ яна выехала ў краіну-агрэсар, дзе атрымала расійскае грамадзянства і публічна падтрымала Крэмль», — гаворыцца ў пастанове.

Паведамляецца, што падчас інтэрв'ю маскоўскаму інтэрнэт-выданню Павалій усхваляла Уладзіміра Пуціна і заклікала да захопу ўсёй тэрыторыі Украіны. Таксама яна спрабавала дыскрэдытаваць украінскіх абаронцаў, якія прымалі ўдзел у баях за Кіеў.

Па даных СБУ, акрамя таго ў верасні 2023 года Павалій па запрашэнні кіраўніка акупаванай Луганшчыны Леаніда Пасечніка выступіла на канцэрце ў Луганску.

Са сцэны Павалій выказалася ў падтрымку расійскіх захопнікаў і гераізавала іх удзел у вайне супраць Украіны.

Ініцыяваная СБУ экспертыза пацвердзіла факты падрыўной дзейнасці на карысць Расіі.

На падставе сабраных доказаў следчыя Службы бяспекі завочна паведамілі спявачцы аб падазрэнні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны: калабарацыйная дзейнасць; публічныя заклікі да агрэсіўнай вайны; апраўданне, прызнанне правамернай узброенай агрэсіі РФ супраць Украіны.

***

У заканадаўстве Украіны падазрэнне (підозра) у крымінальным працэсе — фармальнае сцвярджэнне (здагадка) упаўнаважаных праваахоўных органаў аб дачыненні згаданай асобы да злачынства, заснаванае на неканчатковых (няпоўных, прамежкавых) выніках расследавання.

Крымінальны пераслед канкрэтнай асобы пачынаецца менавіта з часу абвяшчэння падазрэння ў той форме, як гэта прадугледжана заканадаўствам адпаведнай краіны.

Каментары2

  • Сымон
    15.02.2024
    Народная артыстка ... Рэспублікі Інгушэцыя і сяброўка лукашэнкі ўпэўнена дэградавала з 2012 года.
    Цікава, якім будзе фінал гэтай калабаранткі.
  • )
    15.02.2024
    На фото буква "з" точно не в конце слова должна стоять?

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць