У мястэчку ўвагу інспектараў дарожна-паставой службы прыцягнуў матацыкл Wels без рэгістрацыйных знакаў. Кіроўца буксіраваў санкі і цюбінг, у якіх былі людзі, паведамляе прэс-служба МУС.

Міліцыянты спынілі незвычайны картэж. Ад удзельнікаў паездкі ішоў пах алкаголю, стан ап'янення пацвердзіў медыцынскі агляд. Матацыклам кіраваў 17-гадовы падлетак-бяспраўнік, які перавозіў у санках і цюбінгу сваю маці і знаёмага — уладальніка матацыкла.
Напярэдадні кампанія рабіла рамонт, адначасна піла. Незвычайную канструкцыю для перамяшчэння зрабілі, каб дабрацца дадому.
На ўдзельнікаў «пакатушак» складзены шэраг адміністрацыйных пратаколаў.
У міліцыі зазначаюць, што катанне на цюбінгах, санках і іншых спартыўных снарадах дапускаецца толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах. І катэгарычна забаронена іх буксіраваць транспартнымі сродкамі.
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары