Грамадства55

Памёр у эміграцыі гродзенец, які ў 2020-м адзіны пайшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы

30 студзеня памёр гродзенец Аляксандр Куваннікаў. Ён з’ехаў у Польшчу праз патэнцыйны палітычны пераслед і жыў у Быдгашчы. У 2020 годзе ён быў адзіным, хто пайшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы. Пра смерць паведамілі яго сябры і напісалі ў чатах замежнікаў, піша Hrodna life.

У Аляксандра за мяжой засталіся жонка Жанна і чацвёра дзяцей, у Беларусі — мама.

«Цяпер перад Жаннай стаіць шэраг цяжкіх задач, звязаных з пахаваннем. Магчыма, цела будзе перавезена ў Беларусь. Пакуль няма дакладнай інфармацыі наконт яго смерці», — напісаў знаёмы Куваннікава.

Дапамагчы сям'і можна па спасылцы.

Вядома, што ў Аляксандра былі праблемы з залежнасцямі.

Аляксандр Куваннікаў працаваў чысцільшчыкам абсталявання на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы. 14 лістапада 2020 года ён паведаміў кіраўніцтву аб тым, што далучаецца да стачкі. Праз шэсць дзён яго звольнілі па артыкуле за невыкананне працоўных абавязкаў. У 2021 годзе яго шукалі сілавікі — прыйшлі да яго тады 62-гадовай маці.

Таксама Аляксандр цікавіўся гарбатай — некаторыя гродзенцы могуць памятаць яго чайныя вечарыны ў тайм-кафэ «Партал». Нефармалы ведаюць яго як «Сашу Панка».

Каментары5

  • Ёсік
    31.01.2024
    У яго былі залежнасьці. Як мы сябе забіваем, старанна, прафесійна, ды шчэ падтрымліваючы дыктатуру, ужываючы тытунь і моцныя напоі.
  • фанат?
    31.01.2024
    "жэстачайшэ" - у яго на правай назе так і наколата
  • Janka z-pad Miensku
    31.01.2024
    Сапраўдны боль. Мае спачуванні блізкім...

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць